Загрузка страницы

МАЙДАН ЭЎРОПЫ 5 КРАМЛЁЎСКІ ДРАМАЦЮК

МАЙДАН ЭЎРОПЫ 5

КРАМЛЁЎСКІ ДРАМАЦЮК
(ну, не называць да Пуціна драматургам)

16 сакавіка маскоўскія захопнікі зруйнавалі будынак драматычнага тэатру ў Марыюпалі. Пад ім, у бомбасховішчы хаваліся сотні мірных жыхароў. На пляцах перад і за будынкам на мове акупантаў было напісанае паведамленьне-папярэджаньне: “ДЕТИ”, што не спыніла карнікаў. 17 сакавіка зьявіліся зьвесткі, што людзі ў бамбасховішчы выжылі .

Сапраўды драматычны
Ніводны тэатар у сьвеце
Гэткай драмы ня ведаў
Пры поўным аншлагу
І дзе кожны датычны
Дзе лёсаў і жыцьцяў суквецьце
Пачарнела ад бедаў
Як чорная памяць ГЛАГу.

Пачарнела ад болю
Як мусілі б маткі чужынцаў
Што сыноў не пабачаць
Ніколі-ніколі
Аказальнікі голі
Суседняй краіны-зьвярынцу
З ганьбай вас прысабачыць
На слуп рускамірскае долі.

Сапраўды драматычны
Каб зладзіла сьмерць беніфіс
Каб разьнесла смурод
Путлякі працавалі й кадырцы
Толькі ў момант крытычны
Як сьвет абрынаўся уніз
Сьмерць дала адварот
Не пайшла, як загадвалі ёй рускамірцы.

Сьмерць пакінула сцэну
Злавіўшы сумленьне на мах
Сьмерці стала балюча
Квіткі ўпершыню на плянэце
Так узвысілі цэны
Што п'еса сканала сама
Ля афішы гаючай
З назовам трагэдыі: ДЗЕЦІ.

17 сакавіка 2022.

Сёньня ж Беларускі дабраахвотніцкі баталён імя Кастуся Каліноўскага ідзе на дапамогу Ўзброеным сілам Украіны каб разам прарваць блякаду Марыюпалю.
Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!

Видео МАЙДАН ЭЎРОПЫ 5 КРАМЛЁЎСКІ ДРАМАЦЮК канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
18 марта 2022 г. 4:13:34
00:02:21
Яндекс.Метрика