Загрузка страницы

МАЙДАН ЭЎРОПЫ 15 МІЦКЕВІЧ РЭДУТ АРДОНА

МАЙДАН ЭЎРОПЫ-15 МІЦКЕВІЧ “РЭДУТ АРДОНА”

ОРДАН (Ардон) Юльян. Падчас антымаскоўскага паўстаньня 1830-31 гадоў быў адным з з арганізатараў абароны Варшавы. Калі маскалі пачалі штурм места 21-гадовы Ордан кіраваў гарматнай батарэяй аднаго з тамтэйшых апорных пунктаў – Рэдута № 54, або Рэдута "Воля".
У апошнія хвіліны бітвы рэдут быў падарваны абаронцам, якога пазьней памылкова ідэнтыфікавалі, як Юльяна Ардона. Насамрэч моцна апалены Ардон выжыў... Апынуўся ў эміграцыі і пражыў яшчэ 56 гадоў.
У 1887 годзе ў Флярэнцыі, у стане сталай вострай нервовай напругі і стрэсу, ён скончыў жыцьцё самагубствам. Маскоўцы не дазволілі пахаваць яго ў Варшаве. Ягонае цела, як ён і хацеў, было спаленае а попел урачыста пахаваны ў Львове на Алеі заслужоных на Лычакоўскіх могілках, дзе, дарэчы, ляжаць і шматлікія Беларускія героі, прынамсі, з паўстаньня Кастуся Каліноўскага .
Варта сказаць, што ўжо да той варшаўскай бітвы Ордан быў вядомым ваяром – кавалерам найвышэйшага польскага вайсковага ордэну “Virtuti militari”.
Варшаўскі подзвіг Ордана быў ушанаваны ў паэме Адама Міцкевіча "Reduta Ordona". Паэма актуальная й сёньня.

АДАМ МІЦКЕВІЧ

РЭДУТ АРДОНА
(Аповяд ад’ютанта)

Не загадвалі страляць. – Стаў я ля гарматы,
Бачу дзьвесьце руляў б’юць у палёх заўзята.
То гарматніцы русьні шэрагі даўгія,
Роўна сталі так нібы берагі марскія;
Бачу іхны камандзёр выбег меч уськінуў
І як птах махнуў крылом – сваё войска зьвінуў.
Ушчыльную пад той мах паплыла пяхота
Доўгай чорнаю зьмяёй, лаваю з балота,
Бляск багнэтаў там у іх. Быццам грыф да бою,
Чорныя харугвы ў сьмерць цягнуць за сабою.

Насупроць іх белы цьвік, вузкі, загайстроны
Так як глыз, ці хвалярэз, ўстаў рэдут Ардона
Шэсьць гарматаў усяго. У дыме зіхацяцца;
І ня столькі гнеўных слоў прагнуць з вуснаў рвацца
І ня так шалеў адчай ў душах чалавечых
Як з гарматаў тых было бомбаў і карцечы.
Бач, граната пасярод той калёны ўпала,
Хваля порсткай лавы – дым, вось і полк заслала;
Ў дыме ваыбухі гранат, шыхт ляціць у неба
І праплешынай зіхціць пад калёнай глеба.

Куля грозьліва ляціць, гучным выем вые,
Быццам перад бітвай бык, злобна грунта рые; –
Вось дагнала, шлях зьмяёй між людзей зьвівае,
Паліць грудзі, рэбры рве, махам забівае.
Вам страхоцьцяў невідно, гукі ж вас калечаць,
Гукі: пáдае мярцьвяк, паранены енчыць:
Як сьвідруюцца наскрозь зграбныя калёны,
Быцца там анёл прайшоў, што прыносіць скону.

Дзе ж кароль, што свой натоўп кінуў тут на плягу?
Мо падставіў грудзі каб падзяліць адвагу?
Не, сядзіць ён за пятсот міляў у сталіцы,
Самадзержац, уладар сьвету палавіцы.
Спахмурнеў, – кібітак шмат там ляцяць, як бачым;
Падпісаў – і матак цьма па палеглых плача;
А хітнуў – кнут разьмяце, – Нёман што, што Хіва.
Уладар, мацак як Бог, як д’ябал зласьлівы!
На Балканах туркам страш пруць твае гарматы
І Парыскія паслы твае ліжуць пяты:
А Варшава, бач, тваёй моцай пагарджае
І карону зьняць зь цябе, як заўжды, бажае.
Тую Казіміраў што, Храбрывх што крывава
Васілёвы сын сьцягнуў і узьдзеў бяз права!

Глянуў цар – о, жах! Дрыжаць Пецербурчаны,
Гнéвіць цар – ізноўку жах! Мруць яго двараны;
Але войска у развал. Вера, Бог і слава
Ёсьць гняўлівы цар. – Памром мы яму ў забаву!
А з Каўказу церы сіл вой вядзе зацяты,
Верны, чынны спраўны так – як той кнут што ў ката.

Ўра, ура! Вось рэдут. У ірвы імкнуцца,
І грудзямі на фашыны валяцца-кладуцца;
Чорным бачны на валах палісадаў белых
Ды зіхціць між іх рэдут пырскамі ад стрэлаў,
Чырвань з чорным бой вядзе, быццам мятлух б’ецца
У мурашніку й ардзе мрашак не здаецца.
Ды загас рэдут. Лафет. І гармата ўпала?
Пашчай, рэшняя яна, глебу пракапала?
Ці ж і рэшні бамбардзір зьліў вагонь крывёю?
Згас вагонь. – рагаткі рве маскалюк з зямлёю.

Стрэльбы дзе ж? – Вох, працы шмат ў іх было вагнёвай,
Гэта ж вам не агляд пры ўладзе князёвай!
Ясна змоўчалі таму, – часта так бывала
Жменька нашых бой вяла з маскалёў навалай.
Як ладуй, палі наўсьцяж мы бясконца чулі
Як дыханьне пляжыў дым, болі плечы гнулі
А загады зноў і зноў... вось жаўнера чыннасьць:
Без загаду на канец несьлі мы павіннасьць,
Без развагі ўжо жаўнер, безпрытомна лупіць
Млынам вогненным: набіў – грымнуў – круціць, круціць
Ад нагі да вока. Стрэл. Да нагі ад вока:
Вось рука ў ладунку пхне доўга і глыбока
Толькі пуста там – жаўнер згублена бляднее
Як няма ладунку – што ён зрабіць здалее;
Стрэльба апякла руку. Адпусьціў упаўшы,
Сам сканаў дабіць сябе маскалю ня даўшы!...
Так я думаў – а ў акоп маскалюгаў купа
Лезла быццам рабакі ня сьвежага трупа.

Видео МАЙДАН ЭЎРОПЫ 15 МІЦКЕВІЧ РЭДУТ АРДОНА канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
20 апреля 2022 г. 1:38:34
00:10:49
Яндекс.Метрика