Загрузка страницы

МЫ НІКОЛІ НЯ БУДЗЕМ БРАТНІМІ

МЫ НІКОЛІ НЯ БУДЗЕМ БРАТНІМІ

У 2015 годзе Нобелеўскі камітэт у галіне літаратуры зрабіў памылку. Чытаючы творы намінаваных, ён не знайшоў часу глянуць у вакно. З камітэтамі такое бывае. Ня толькі з Нобелеўскім. У свой час Камітэт дзяржаўнай бясьпекі ў Менску ня глянуў на час у вакно і ў яго адразу ж глянуў, уроджаны ў Чарнігаўскай губэрні Мікола Галадзед – Беларускі камуністычны функцыянэр 1930-ых. Галадзед глянуў у вакно, убачыў некалькі махаў волі, паспрабаваў дацягнуцца і вываліўся, пакінуўшы тую волю сумаваць на самоце ў чаканьні новых адчайных рамантычна закаханых у яе прыхільнікаў ды ўдзячнікаў.
Мая намінантка на Нобіля 2015 – таксама з Чарнігаўшчыны. Яна зь места Нежын, места адзначанага ў жыцьцяпісах вялікіх Францішка Багушэвіча й Мыколы Гогаля-Яноўскага.
Абраная нобілеўцамі ляўрэатка 2015 была ўшанаваная прэміяй “за ейную шматгалосную творчасьць – помнік пакутам і мужнасьці ў наш час”. Магчыма нехта паспрабуе параўнаць гэтыя дасягненьні з дасягненьнямі маёй фаварыткі. Што ж, сьцялю дываны.
Хто яшчэ з нацыянальных паэтаў у сьвеце ў 16 гадоў напісаў твор на чужой мове, каб чужыя дакладна і беспамылкова зразумелі сваю чужароднасьць, абразіліся, пакрыўдзіліся й вывзьверыліся?
Хто яшчэ ў 16 гадоў падобным творам выказаў душу свайго народа і падтрымаў яго ў змаганьні за волю й незалежнасьць?
Хто яшчэ ў 16 гадоў увайшоў сваім паэтычным творам у культуру яшчэ аднаго іншамоўнага народа, чые прадстаўнікі выканалі гэты моўна чужы, але жыцьцёва блізкі й зразумелы ім твор, музычна?
Нават калі зважаць на падазроныя лічыльнікі розных “тубаў” мая намінантка набрала мільёны галасоў. Нобілеўку далі? Не. Далі іншай на палову ўкраінцы, на палову Беларусцы... а насамрэч ні той, ні іншай расейскамоўцы й рускамірцы. У выніку яна не патрэбная нікому з трох. Затое мая кандыдатка патрэбная нам і сёньня.
Самы Беларускі твор на расейскай мове цягам апошніх гадоў напісала ўкраінка Настасься Дмытрук, а выканалі яго летувіскія музыкі Віргіс Пупшыс, Еранімас Мілюс, Кейстуціс Нявуліс ды Гінтаўтас Ліцінскас з хорам Клайпедзкага музычнага тэатру. Колькі народаў былі б абавязанымі перакласьці гэты твор на свае мовы! Пераклалі? Ня чуў, ня ведаю. Мы пераклалі.

Вам ніколі ня быць братамі нам
Па Радзіме – не, не па маме нам,
Дух слабенькі ў вас, каб быць вольнымі –
Мы і зводнамі стаць ня здольныя...

Вы сябе ахрысьцілі “старшымі” –
Нам бы “младшымі” ды ня вашымі
Вас так многа, на жаль, безаблікія.
Вы вялізныя, мы – вялікія!

А вы цісьнеце... ўсё няймецеся,
Вашай зайздрасьцяй вы ўдавецеся.
Воля – слова для вас нязнанае,
вы зь дзяцінства ў лацуг каваныя.

У вас дома “маўчаньне – золата”,
а ў нас паляць кактэйлі Молатава,
так, у сэрцы ў нас кроў гарачая,
што ж вы нам за “радня” нябачая?

У нас сьмеласьцю зрок асьвечаны,
мы й бяззбройныя небясьпечныя.
Пасталелі і сталі сьмелымі
ўсе у снайпэраў пад прыцэламі.

Каты нас на калені ставілі –
мы паўсталі і ўсё паправілі.
Дарма пацы маленьнем крыюцца –
бо крывёю сваёю ўмыюцца.

Вас бясконца гадуюць заданьнямі –
а у нас тут гарыць паўстаньнямі.
У вас Цар, а ў нас – Дэмакратыя.
Мы ніколі ня будзем братнімі.

Апошнія радкі, з гледзішча на сучасную Беларусь, я ў чаканьні лепшых часоў для майго народа, напісаў бы так:

У вас Цар а ў нас хэўра здрадная,
Але мы ўсёадно ня братнія.

Арыгіналы (верш і песьня): https://www.youtube.com/watch?v=g2P2duQC9C0&t=201s

Видео МЫ НІКОЛІ НЯ БУДЗЕМ БРАТНІМІ канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
11 февраля 2022 г. 6:43:37
00:05:16
Яндекс.Метрика