Загрузка страницы

МАЙДАН ЭЎРОПЫ 16 БАБЛІСТЫ АБО БАБЛЁРЫ

МАЙДАН ЭЎРОПЫ-16 БАБЛІСТЫ АБО БАБЛЁРЫ.

Ну, як справы? Пачалі пераходзіць на сваю мову? Літаратурную, рэгіянальную? Узвысіліся, хаця б да трасянкі, якую я рэкамэндаваў у 14-ым Майдане Эўропы, як сродак барацьбы супраць рускага міру?
Што ж, дзякуй. Ідзем далей. Шукаем сяброў. Сёньня жыцьцё складаецца так, што найлепшым сябрам шмат у каго зьяўляецца кампутар, а ў ім кантакты, каналы, чаты, навіны і шмат чаго яшчэ добрага, цікавага, карыснага.
Нам, актыўным змагарам супраць рускага міру вельмі патрэбныя Беларускамоўныя навінныя інтэрнэт-рэсурсы. Але скуль іх узяць? Ну ёсьць старонка “Нашай нівы”, на якой злачынна, бо заганна, забякаваныя камэнтары, ёсьць злачынна-заганная бо толькі часткова Беларуская “Хартыя 97”, ёсьць, можа нешта невядомае мне, яшчэ. Рэшта псэўдаБеларускіх старонак выразныя баблісты, або баблёры, якія смокчуць бабло, высмоктваючы па дарозе праявы сапраўднай моўнай Беларушчыны. Выразны прыклад – канал “Нехта”. Усё, што там ёсьць Беларускамоўнае – гэта назва. У астатнім баблізам – поўная здрада, безумоўная прадажнасьць за грошыкі. Але як ужо ёсьць такая здрада мове, дык давядзем яе да лягічнага канца. Назва “Некста”, як скарочаны расейскі, ці поўны расейскі ж “Некстаті” (па-нашаму “Недарэчы”) – самае тое на пачатак.
Сёньня я адпісваюся ад канала “Некстаті” і раджу вам зрабіць тое самае. Адкуль браць навіны? Найбольш шырока – з украінскіх каналаў. Разуменьне ўкраінскай прыходзіць хутка. Амаль 85% лексікі нашых моваў супадаюць. Таму ўкраінская мова спрыяе вяртаньню да Беларускай. Апрача гэтага цьвёрда рэкамэндую выразна Беларускамоўныя тэлеграм-каналы “Баталён Кастуся Каліноўскага” – канал рэальных змагароў-патрыётаў, які на чужых мовах і ўявіць немагчыма і канал “Кастусь”. З радасьцю пашыру сьпіс, калі хто-небудзь падкажа нешта ў камэнтарах.
У апошні момант хацеў рэкамэндаваць усім падпісантам адмовіцца ад трохмоўнага Беларуска-ўкраінска-расейскага каналу “Менавіта”, праз асноўную мову вядучай. Падняў палец каб адпісацца і ўбачыў Беларуска-ўкраінскамоўны выпуск "Каліновец" Кулажанка. Нашы партызаны ужо дзейнічаюць на тэрыторыі рф”. https://www.youtube.com/watch?v=2KAZtisKkxs Выпуск без расейскай мовы. У выніку заміж адпіскі паставіў 14-ю падабайку... Авансам... Далей пабачым... Надзея слабая, але яна, як вядома, памірае апошняй...
Малюнак на застаўку ўзяты адсюль: https://mobile.twitter.com/lana_shera/status/1495690106371555329
* * *
Не магу паставіць падабайкі,
Калі нашы кажуць па-расейску,
Хоць і заклікаюць крочыць разам
Супраць рускамірнае навалы...

Рускі мір найперш, вядома, мова.
Нехта мусіць адказаць за здраду,
Менавіта мо, за здраду мове...
Ціха сьвет наўплюнуў на такое.

Колькі папаўзло у рускамір’е
Розных Беларускіх сатэлітаў,
Тых, што нібы з намі, ды ня надта,
А навошта? Вось уладу зьменім

Там, глядзіш, вясна – засеем соткі,
Потым лета – касавіца, грады,
Далей восень – зборы ураджаю,
Ну й зіма з праблемным аграваньнем...

Побач з гэтым праца на заводах,
Вокрач ля кампутараў і далей
Адпачынкі, пад чужыя песьні,
Дзе ужо ня толькі рускамір’е.

Так пажыўшы, гэтак адпачнуўшы,
Дапаўзем затомлена да мовы,
І засьнем у мовы на парозе,
А навошта, калі так цудоўна.

Цёпла, добра, мухі не кусаюць,
Ды і сьвет “пад’ехаў” англамоўна,
Падміргнуў і пацягнуў з сабою
Моўных блядуноў і прастытутак.

Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!

16 сакавіка 2022.

Видео МАЙДАН ЭЎРОПЫ 16 БАБЛІСТЫ АБО БАБЛЁРЫ канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
25 апреля 2022 г. 21:48:13
00:04:58
Яндекс.Метрика