Загрузка страницы

МАЙДАН ЭЎРОПЫ 13 НЕЗАЧЫНЕНАЕ НЕБА

НЕЗАЧЫНЕНАЕ НЕБА

Чароўных песен нетутэйшых вадаспад,
Абдымкі, сэкс, віно, жыцьця хвалеба...
Вы загадалі, бо у небе ж зарапад...
А ва Ўкраіне незачыненае неба...

Квітнее бізнэс: пляны, вехі, маякі.
Ірвемся ўвысь, за хмарныя вышыні...
Расчыненыя высі ва Ўкраіне
І там ракеты, там бамбавікі.

Наросхрыст неба, сьмерць бярэ укос,
Анёлы праз напалм крыляюць блага,
І душам не прабіцца ў сінь нябёс –
Яны часова у сінечы сьцягу.

Глузды разьнесла болем па сьцяне,
Разьнесла сэрца разматала кішкі,
Старыя, дзеці, рэчы, думкі, кніжкі –
Жыцьцё-калекам ходзіць па вайне.

Якога атама палохаецца сьвет?
Якога хрэна, ці якой халеры?
Расея – гэта прахадны клазэт
З да нашай эры там усё, з да новай эры...

Ты канцлер, прэзыдэнт, або прэм’ер,
Ці Гэнэральны Сакратар чаго-там-небудзь.
Тваёй улады і магчымасьцяў памер...
Над Украінай незачыненае неба.

22-23 сакавіка 2022.

Видео МАЙДАН ЭЎРОПЫ 13 НЕЗАЧЫНЕНАЕ НЕБА канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
8 апреля 2022 г. 3:02:46
00:02:51
Яндекс.Метрика