Загрузка страницы

СЬВЕЧКІ

СЬВЕЧКІ

да 80-ых угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі

Пры вокнах, ці вакенках, у замку ці ў кватэрцы,
Дзе б ні палалі нашы мячы і агмяні,
Запалім нашы сьвечкі, запалім нашы сэрцы,
Няхай растопяць цемру відушчыя вагні.

Ні шчасьце на талерцы, ні долі ў паняверцы,
Дык не марнуйма дарма глухім маўчаньнем дні.
Запалім нашы сьвечкі, запалім нашы сэрцы,
Няхай растопяць цемру відушчыя вагні.

Мы стрэліся ў сутоньні, зьядналіся ў братэрцы,
Змагарная Айчына сабрала камяні
Вышэй падымем сьвечкі, з адвагай злучым сэрцы
Дзе б ні чакалі нашы мячы і агмяні...

19 сакавіка 1998г. Прага.

Здымак-застаўка:
Менск. 9 жніўня 2020 г. Васілі Федарэнка. Агэнства Ройтарс. https://112.ua/mir/lukashenko-priznal-primenenie-rezinovyh-pul-protiv-demonstrantov-545977.html

Видео СЬВЕЧКІ канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
14 августа 2020 г. 23:18:33
00:01:54
Яндекс.Метрика