Загрузка страницы

ГРАБЛІ СІВІЗНА

Песьня “Граблі” зьяўлялася ў Інтэрнэце не аднойчы. Была яна і ў сьпеўным варыянце й у друкаваным, з прадмовай і без, якасная і ня надта. Напрыклад:
https://www.youtube.com/watch?v=9UkBJIoe_5Q&t=38s
https://www.youtube.com/watch?v=Dgn7fFEKTDg&t=15s
https://www.youtube.com/watch?v=FzM-j75C2w0&t=1s
Напісаная амаль 15 гадоў таму яна была першай і адзінай, выстаўленай на суд слухачоў, з усёй аднайменнай нізкі “Граблі”. І праз усе 15 гадоў мяне заўсёды прасілі “Граблі” не сьпяваць, каб не пакрыўдзіць, не раззлаваць, не зьбянтэжыць тых дзеячоў эміграцыі, пра якіх уласна нізка й напісаная. Даходзіла да таго, што перад выступам мяне прасілі сказаць наперад якія песьні я зьбіраюся паказаць сёньня.
Я й сам ня надта стараўся іх выконваць бо звычайна яны не пасавалі таму, што сьвяткавалі, адзначалі, або сустракалі слухачы. Ну, былі не да месца.
Цяпер жа, калі старая эміграцы паціху адыходзіць, нізку “Граблі” можна пакрысе аказваць сьвету, пагатоў што некаторыя зь песьняў тычацца тых, каго ўжо няма, а некаторыя тых, хто аднаго веку са мной. А, зрэшты, няведаючы ўсіх гэтых персанажаў слухач, нічога такога й не заўважыць. Песьні ж почасту апавядаюць пра тыя ці іншыя зьявы і асоба пра якую яна пісалася распушчаецца ў моры новых падобных пэрсанажаў нашай сучаснасьці...

Гэткім чынам, напісаная не без прычыны:

СІВІЗНА
Спадарам Антону Шукелойцу, Барысу Данілюку
й іхным паплечнікам-аднагодкам

Да сівізны павага ёсьць
Калі заснула ў сэрцы злосьць,
Калі ж прачнулася яна –
Не у павазе сівіза.

І хто найбольш актыўны ў тым?
Хто нам пускае ў вочы дым?
Хто заклікае да вайны
Супроць шаноўнай сівізны?

А я скажу: актыўны той
Хто сам таксама з сівізной,
Хто хоць пашанаў мо й дастаў,
Але ад лепшых ён адстаў,

Бо ў Беларускай барацьбе
Ён думаў толькі пра сябе,
Самаахвярных джаліць ён
Як скарабей, як скарпіён...

Самаахвярныя ж, яны
Такой цураюцца вайны,
Калі нібыта ўсе свае
А зайздрасьць пыжыцца і б’е.

І кулюарны шапаток,
Прыкрыўшы ручкаю раток,
Шпурляе позірк злосны свой
Табе сівы праўдзівы вой.

Трымай удар, тваіх няма,
Тваіх забралі Калыма,
Картуз-Бяроза, Трасьцянец,
Але змаганьню не канец,

На два франты вядзем вайну:
За родны край і сівізну,
І чую я стаіўшы дых
Сумленны подых маладых...

9 ліпеня 2009 году
Бэрнардаў гасьцінец.

Видео ГРАБЛІ СІВІЗНА канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
25 апреля 2023 г. 1:11:33
00:03:16
Яндекс.Метрика