Загрузка страницы

НЯЎДЗЕЛ

* * *
Выйдзем бараніць адважна й сьмела
Разам – край, і кожны – свой надзел.
Бойцеся запэцкацца няўдзелам,
Бойцеся удзелацца ў няўдзел!

Там, у ім, ні руху і ні зруху,
Там мана і бруд і балбатня...
– Мы аралі, – заявіла муха,
Седзячы на срацы у каня.

Бойцеся стаяць у краі з краю
Ад таго, чым гэты край жыве.
Я пярэдні край знаходзіць раю
Ён, пярэдні, кліча і заве.

Моўным стрэлам з чырваняй на белым
Б’ецца літарацкі мой аддзел...
Бойцеся запэцкацца няўдзелам,
Бойцеся удзелацца ў няўдзел!

22 чэрвеня 2020 г.
Бярнардаў.

Видео НЯЎДЗЕЛ канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
27 июня 2020 г. 0:11:43
00:00:51
Яндекс.Метрика