Загрузка страницы

ШТО ТАКОЕ ДОБРА І ШТО ТАКОЕ БЛАГА

ШТО ТАКОЕ ДОБРА
І ШТО ТАКОЕ БЛАГА.

Сын да бацькі акурат
Падыйшоў з увагай:
– Што такое добра, тат?
Што такое – блага?

– Тут няма чаго хаваць, –
Кажа бацька сьмела, –
Добра сьцяг свой шанаваць
Бел-чырвона-белы.
Калі ж нейкі чалавек
Не шануе сьцяга,
Гэта – ганьба, брат, на век,
Гэта – вельмі блага.

Добра молат мець і сэрп
Дзеля кузьні й гоняў,
Добра мець у сэрцы гэрб:
Вечную "Пагоню".

Блага ж – месцамі мяняць
Гэрб з прыладай працы,
Бо тады нам век канаць
І людзьмі ня звацца.

Зразумела без размоў,
Сынку – любы дружа,
Ведаць шмат замежных моў,
Гэта добра дужа.
А пусьціць сваю на зьгін,
Ці прымаць варожа,
Гэта вельмі блага, сын,
Горш і быць ня можа.

Сын разважыў колькі хвіль
Ды й ізноў да таты:
– Добры наш сусед Базыль
Зь цёткаю Агатай,
Дужа добры дзед Вінцэнт,
Баба Беласлава,
Дрэнны ж толькі... прэзыдэнт
Нашае дзяржавы.
Чым належыць даражыць –
Зводзіць ён са сьвету.
Можа, тата, блага – жыць
У краіне гэтай?..

Бацька глянуў на дзіцё,
Прытуліў на грудзі:
– Не! Дабро – у забыцьцё
Гэтак, сын, ня будзе!
Чмокнуў хлопца ў пульхны рот
І сьлязу заплюшчыў...
АДКАПАЎ СВОЙ КУЛЯМЁТ,
ДЫ Й ПАДАЎСЯ Ў ПУШЧУ !

12-15 красавіка 1995 г.
Мюнхэн.

Видео ШТО ТАКОЕ ДОБРА І ШТО ТАКОЕ БЛАГА канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
10 июля 2020 г. 1:15:00
00:02:06
Яндекс.Метрика