Загрузка страницы

МЫ ІДЗЁМ

МЫ ІДЗЁМ

Нам ніякія зьмены ніхто не нясе.
Зьмены прыйдуць тады, калі выйдзем усе.
Росы з траваў змагарны наш поступ страсе
І крылом прывітае буцян на страсе,
І галінкамі лес на дарогу махне.
Партызанскі лікбез – волі кліч у ва мне.
Мы з кватэраў і хатаў з зямлянак дзядоў,
Мы – маўклівая большасьць апошніх гадоў.

Мы ідзем! Як ніколі упэўнены крок!
Недзе ў цемры шчаўчок: хтось узводзіць курок,
За рагом і гырчок і дубінка-дручок.
Кожны ў бітве за волю ваяр і прарок.

Трэба сёньня. І лепш не чакаць да зімы.
Па зіме не лягчэй – гэта ведаем мы.
Сьнег заносіць сьляды – цяжка ў сьцюжу ісьці,
Хоць нямала тых сьцюжаў прайшлі мы ў жыцьці.
Затраскоча мароз перастрэльным вагнём,
Але мы сваіх сьпінаў ужо не сагнём!
Мы з палацаў і з замкаў, і мы з хутароў –
Самы мірны народ ваяроў-змагароў.

Мы ідзем! Як ніколі упэўнены крок!
Недзе ў цемры шчаўчок: хтось узводзіць курок,
За рагом і гырчок і дубінка-дручок.
Кожны ў бітве за волю ваяр і прарок.

Гэта наша зямля, наш абшар-далягляд,
Мы ірвем ланцугі, нам варожасьць няўгляд,
А, парваўшы ланцуг гаспадарскай рукой,
Мы у ворагаў нашых адымем спакой,
І той самы ланцуг, быццам праўду саму,
Мы абрынем на здрадніцкі голаў таму
Хто гадамі нас нішчыў... А наша віна
Ў тым што мы яму далі нас зьвесьці да дна...

Мы ідзем! Як ніколі упэўнены крок!
Недзе ў цемры шчаўчок: хтось узводзіць курок,
За рагом і гырчок і дубінка-дручок.
Кожны ў бітве за волю ваяр і прарок.

4-5 ліпеня 2020 году.
Бярнардаў гасьцінец.

Видео МЫ ІДЗЁМ канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
31 июля 2020 г. 10:10:59
00:02:52
Яндекс.Метрика