Загрузка страницы

ПРЫГАЖУХА

ПРЫГАЖУХА

Валянціна Шаўчэнка, складаючы відэа шэраг для песьні “Не спыняйся” перадала мне паглядзець выбранае. Ужо пры першым праглядзе на экране мільганула тое, чаго незаўважыць было немагчыма і ад чаго потым немагчыма было адарваць вачэй... Усяго некалькі паўтораў – і вось ён – верш.

Парыў! Пляваць на небясьпеку!
Фіксуй злачынцаў, прыгажуха!
Хто гэткіх нелюдзяў напекаў
У наш народ ня кволы духам?

Як мы далі ім права сілы?
Як ім маглі мы ўладу даці?
Ці іх таксама аднасіла
Калісьці так, як трэба, маці?

Наўрад. Мо бацька біў ляйчынай.
Ці аднагодкі па галовах,
Што ў іх аскал вачэй ваўчыны
Даруй мне воўк такія словы.

А вось дзяўчына – дасканаласьць,
А шорты – залатая поўня,
А малады запал і сталасьць –
Усё з героямі нароўні!

Мне ў мовах сьвету слоў ня хопіць ў лепшай мове / ў лепшай з моваў
Каб апісаць дзяўчыну тую:
Пакуль яе ратуе хлопец –
Яна яго і край ратуе!

7-8 ліпеня 2020 году.
Бярнардаў гасьцінец.

Мантаж Славаміра Сокалава.

Видео ПРЫГАЖУХА канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
11 июля 2020 г. 8:18:57
00:01:32
Яндекс.Метрика