Загрузка страницы

ГРАБЛІ ІМЁНЫ

ІМЁНЫ

Імя – твая першая ахвіцыйная візытоўка сьвету пасьля нададжэньня, слова, якое да сьмерці, а й пасьля яе будзе вызначаць тваю нацыянальна-культурную прыналежнасьць. Прынамсі, так яно мусіла б быць у ідэале. Насамрэч у жыцьці ўсё больш складана і Йван Луцкевіч ня стаў Януком, а Йван Луцэвіч стаў Янкам.
Кожны зь іх сваім жыцьцём давёў сваю Беларускасьць. Але ня ўсім гэткі лёс. Таму, часм, толькі ймя можа распавесьці сьвету якога ты роду, якога заводу.
Яшчэ сёе-тое пра асаблівасьці нашых імёнаў я напішу ў тэлеграм-канале ТРАСЯНКА (https://t.me/PRARVIEMSIA), дзе апошнім часам пачаў выстаўляць усё, што пішацца. Там і добрае і кепскае, і надзённае і вечнае, і строгае і фрывольнае, і маральнае і амаральнае. А тут пастараюся і далей – толькі песьні, якія магу прасьпяваць сам.
ІМЁНЫ

О так, мы патрыёты,
Бо на пытанне «Хто ты?»
Крычым пра Беларушчыну,
А дойдзе да мяна —
Як дурні-самасейцы,
Спяшаемся ў расейцы,
Ну што ж, страла запушчана,
Запушчана.

Зусім не Македонскі і нат не Салжаніцын,
Але нясе ў неба аблуду-круцяля:
Ён быць не змог Алесем і выпусціў сініцу,
Застаўся Аляксандрам і страціў жураўля.

Вядома, хлюпік Саша —
Не ўся краіна наша.
Павее свежым ветрыкам
Па Аляксандарам,
І без маны, без бою
Адродзяцца сабою
Адным радком у метрыках
Без лішніх драм.

А сёння ходзяць цугам Іваны ды Матрёны,
Серёжы, Каці, Міші і іншы гуказбор.
На беднасць ім пасуюць жабрачыя імёны,
Жабрачыя імёны — чужаччыны набор.

А хтосьці, гэта знана,
Дапрэ да Чынгізхана,
Альбо амухамедзіцца,
Аджозэфініцца,
Каб толькі адчувацца
У межах іншых нацый,
Каб неяк прысуседзіцца,
Прыплыніцца.

Я сам калісьці блеяў у шэрагах Сер-геев,
Фекальна-сэксуальным было маё мяно,
Што моцна патыхала (чым вы думалі?) Расеяй,
І я, здавалася, не ён і не яна — яно.

Кладзецца вечар золкі,
Сціхаюць балаболкі,
А постаці на ростанях
У роздуме маўчаць.
І сніцца патрыётам,
Якія прыйдуць потым,
Сапраўднае і простае:
”З чаго пачаць?”

Видео ГРАБЛІ ІМЁНЫ канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
30 июня 2023 г. 2:30:19
00:02:13
Яндекс.Метрика