Загрузка страницы

СТРУЧОК. ЧАСТКА ДРУГАЯ. НЕ ДАРУЮ

СТРУЧОК. ЧАСТКА ДРУГАЯ. НЕ ДАРУЮ
Не дарую ім, бо ведаюць, што вытвараюць.
Эвангельле ад Кастуся Каліноўскага.

Даруйце, змагары з рашызмам,
Рай патрабуе абароны.
Анёлы крылам навучылі дроны,
А дроны танкі навучылі трыбушызму.

А растрыбушаныя служкі сатаны
Чамусь сябе як праўднікаў трактуюць,
І плішчуцца пішчом у рай яны,
Хоць іх навек для пекла пакетуюць.

Рай бараніць такая, браце, рэч –
Патрэбны лепшыя, ну, прафэсыяналы,
І вось Ярыла уздымае меч
І кліча самахотнікаў з Вальгалы.
Хоць афіцыйна профі там ня ўсе,
Але ад іх захопнікаў трасе.

Дык бі, змагар, яшчэ раз іх карай,
Хай зноў паўстануць вечным грузам дзьвесьце
Аматары прынесьці пекла ў рай,
Ці джа́ннат у джаха́ннам перанесьці.

Яны зусім ня цямяць як жа так,
Калі ім можна ўсё. Яны ж Расея!
Таму так гучна рохкае пятак,
І брэхае брахак, і болей псее.

Рай бараніць такая, браце, рэч –
Патрэбны лепшыя, ну, прафэсыяналы,
І вось Ярыла уздымае меч
І кліча самахотнікаў з Вальгалы.
Хоць афіцыйна профі там ня ўсе,
Але ад іх захопнікаў трасе.

Штурмуюць воркі райскія муры,
Сьмярдзяць пратухла сьметнікам-сарцірам.
О як іх шмат! І гэта папуры
Захмар’е абрыгала рускім мірам.

Такі вось нечаканы паварот:
Зрывае нос эдэмскім фармалінам.
Для параўнаньня, серавадарод
Каля яго здаецца ванілінам.

Рай бараніць такая, браце, рэч –
Патрэбны лепшыя, ну, прафэсыяналы,
І вось Ярыла уздымае меч
І кліча самахотнікаў з Вальгалы.
Хоць афіцыйна профі там ня ўсе,
Але ад іх захопнікаў трасе.

14 сакавіка 2023 г.

Видео СТРУЧОК. ЧАСТКА ДРУГАЯ. НЕ ДАРУЮ канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
18 марта 2023 г. 21:55:37
00:03:02
Яндекс.Метрика