Загрузка страницы

МАЙДАН ЭЎРОПЫ 21 ГНІЛАВАТЫ ПАХ ПАДЛЫ

МАЙДАН ЭЎРОПЫ-21 ГНІЛАВАТЫ ПАХ ПАДЛЫ
Хто ня ведае Міколы Гусоўскага? Толькі гультай і невук нічога ня чуў пра “Песьню пра зубра” у перакладах Семяжона, Шатона, Арсеньневай. А Мацея Казімера Сарбеўскага ведаюць менш, а Міколу Кміціца – яшчэ менш. Хаця другі меў пры жыцьці славу славянскага Гарацыя і ягоныя кнігі ілюстраваў Рубэнс, а трэйці, між іншага, напісаў гераічную паэму пра сьмерць Езафата Кунцэвіча.
Больш, чым пра апошніх двух, у нас чулі не пра славянскага, а пра рымскага Гарацыя, крышку, праз пераклады Максіма Багдановіча, знаёмыя з Авідзіем, якому Беларускі паэта 19 ст. Уладыслаў Кандратовіч-Сыракомля прысьвяціў верш “Авідзій на Палесьсі”, апрацаваўшы паданьне пра высылку ў 1 ст. Авідзія ў славянскія землі ды зьвязаўшы гэта з наяўнасьцю на Палесьсі ўзвышшаў з назовам Авідушавыя горы. Ведаюць у нас і Апулея. Найбольш вядомы ягоны раман “Метамарфозы, ці Залаты асёл” пераклаў на нашую мову Пятро Бітэль і ў 1991 годзе ён (раман) пабачыў сьвет пад кніжнай вокладкай. Аматары маскоўскай паэзіі 19 ст. з радасьцю працытуюць вам тамтэйшага клясыка Пушкіна, які характарызуючы сябе-ліцэіста пісаў, шўто ён: "Чытаў ахвотна Апулея,
А Цыцэрона не чытаў".
Што аб’ядноўвае Беларусаў Гусоўскага, Сарбеўскага й Кміціца, з рымлянамі Гарацыем, Авідзіем, Апулеем? Мова. Лацінская мова.
Усе яны пісалі на лаціне і ўсе маглі б быць конча й незваротна забытымі для шырэйшага кола калі б не перакладчыкі. І хаця некаторых з названых аўтараў па-Беларуску пакуль няма – гэта справа часу. На мове ж арыгіналу іх сёньня чытаюць пераважна дасьледчыкі, а размаўляюць на той мове адзінкі. Яна афіцыйная мова Ватыкану і адначасна (паводле Вікіпэдыі) “мёртвая мова лаціна-фаліскай групы італійскай галіны індаэўрапэйскай сям'і моваў, якая ў часы свайго росквіту, спрычыненага ранейшай да гэтага раманізацыяй Заходняй Эўропы, учыніла вялікі ўплыў на многія мовы сьвету” улучна, дадам, Беларускай.
Навошта я ўсё гэта апавядаю...

Нядаўна дзед Валеры купіў сваёй унуццы Карыне сукенку. Карына, як будучая мадэлька, апранула падарунак і прадэмастравала яго пад рамантычны баян Валера Альфяровіча і песьню “Зорка ясная” у выкананьні Тацяны Грыневіч (https://www.youtube.com/watch?v=71aXYah4rXo) . Мы з Тацянай глядзелі гэтую дэманстрацыю і я падумаў: як добра, што гэтая песьня ёсьць па-Беларуску бо яна пасавала дэманстраці, бо яна па-свойму ўзьнёсла-рамантычная і бо...
Далейшае існаваньне расеі можа быць не такім ужо доўгім. Расейская мова, само сабой, перажыве гэтае тэрытарыяльнае непаразуменьне. Але, у адрозьненьне ад лаціны, яна ня ёсьць мовай навукі, а значыць мовай прагрэсу, мовай разьвіцьця. “Якая мова – такія й носьбіты,” – скажуць, вяртаючыся да свайго, нашы нашчадкі...
Адзінае, у чым расейская мова нечага вартая – гэта літаратура і гістарычныя дакумэнты. Але хто і як будзе ўсё гэта чытаць, калі маскоўскае княства дыхне на ладан. Адзінае выйсьце: пераклады. Пераклады сьпісаў зьнішчаных Беларусаў і прадстаўнікоў іншых народаў за ўсе магчымыя часы, пераклады дакумэнтаў допытаў, сьведчаньняў, сьледчых справаў, пераклады знакавых мэмуараў і дасьледваньняў, што раскрываюць антычалавечую сутнасьць гэтага замбаванага вудычнага этнасу. Пераклады Гогаля й Салтыкова-Шчадрына, Булгакава й Радзішчава, драматургаў Астроўскага й Фанвізіна, гісторыкаў тыпу Суворава ці Мікіты Пятрова, мэмуарнікаў тыпу Рабічава. Усю забароненую ў СССР літаратуру трэба мець па-Беларуску. Усю дазволеную – на водкуп энтузіястам. Забараняць ня варта нічога. Спатрэбіцца ўсё.
А вось для школы я адабраў бы што-небудзь невялікае лёгкае, на пару-тройку ўрокаў у курсе “Літаратура народаў сьвету”.
Адзін з самых аўтарытэтных слоўнікаў расйскай мовы, слоўнік Даля, у арыгінгале называўся "Толковый словарь велікорусского наречія русского языка". Пра гэта я даведаўся ўлетку 2001 году й тады ж напісаў гэты верш:

НАРЭЧЧА

Тым лепей расстаньне, чым горай сустрэчча...
Каб мог, задушыў бы сваёю рукой
У глотках сукрэўных чужое нарэчча,
А ў глотцы нарэччавай – свой неспакой.

Ірвуцца сабакі аж струняцца шворкі
Скавычаць, галосяць – выходзяць на сьлед...
Ёсьць мовы, кайнэ, дыялекты й гаворкі
А гэта – нарэчча – адное на сьвет.

Вось-вось і... дастану – дарвуся да глоткі
Няўмела, ды ўпарта схаплю як дзялок…
I гучна спадуць ланцугi i калодкi
Прымоўкнуць і Пушкін, і Бальмант, і Блок...

Змагарныя шалы і жудасьць – заплечча
Я пэўны ў сабе і ў сваіх сябруках
Ніколі, ніколі чужое нарэчча
Ня выжыве ў нашых упартых руках.

Няхай абвяшчаюць яго цемрашалы
Едзіным – сіречь – аб’яднальніцкім суць
Ды зрынецца долу палац абімшалы
І рэшткі на сьметнік нашчадкі зьнясуць.

Яго як ня наша – прыймаю й вітаю
Як наша другое ці першае – не!
І нават народу свайго не пытаю
Якія пытаньні ў гэтай вайне!

Ня скорыцца розум, імпэт не прыстане
Хай нават адзін, а ня ўсёй талакой…
Чым горай сустрэчча, тым лепей расстаньне
Чужое нарэчча – сваёю рукой.

І апошняе. Чуючы ў Штатах расейскую мову я апошнім часам міжволі адчуваю гнілаваты пах падлы і... цікавасьць. Усё ж на мёртвай мове гавораць.

Слава Ўкраіне!
Жыве Беларусь!

Видео МАЙДАН ЭЎРОПЫ 21 ГНІЛАВАТЫ ПАХ ПАДЛЫ канала Siarzuk Sokalau - Сяржук Сокалаў-Воюш
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
7 июля 2022 г. 16:14:37
00:07:35
Яндекс.Метрика