Загрузка страницы

«Словы мацней» – Зарына Шаўко/Юлі Таўбін

Музыка Зарына Шаўко чытае верш рэпрэсаванага паэта Юлі Таўбіна «На вуліцах — мароз і маладзік...»
СЛОВЫ МАЦНЕЙ: https://youtube.com/playlist?list=PLp0aOIn3iSMH6TFxrkmM22UUjZZDz6ejb

Зарына Шаўко — музыка і вакалістка гурта сярэднявечнай беларускай музыкі «Літы Талер». Гурт створаны ў 2013 годзе і займаецца рэканструкцыяй музычнай і танцавальнай традыцыі сярэднявечнай Еўропы. У рэпэртуар уваходзяць народныя і аўтарскія песні. Зарына Шаўко займаецца яшчэ і фатаграфіяй. 22 лютага імя Зарыны з’явілася ў спісах затрыманых у Лошыцы падчас раённых шпацыраў. І нават відэа, з якога вынікала, што музыка не ўдзельнічала ў акцыі, не дало рады: Зарыну ўсё адно асудзілі на 15 сутак адміністратыўнага арышту.

Юлі Таўбін (1911-1937) — паэт і перакладчык, адзін з наймаладзейшых паэтаў-ахвяраў сталінскага тэрору. Рос у сям’і аптэкара ў Мсціславе. Там жа далучыўся да беларускага літаратурнага асяроддзя, у якое ўваходзілі Змітрок Астапенка, Аркадзь Куляшоў, Зяма Півавараў, і стаў ці не найбольш таленавітым паэтам таго асяродку. На пачатку 1930-х вучыўся ў Мінску, стаў сябрам Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў, за два гады выпусціў чатыры зборнікі вершаў. Аднак ужо ў 1933-м, у 21 год, быў арыштаваны і высланы на 2 гады ў Цюмень, паводле некаторых звестак — за ліст ад замежнай сваячкі. У Цюмені шмат займаўся перакладамі і вывучэннем замежных моў. У 1936-м арыштаваны паўторна і адпраўлены па этапе ў Мінск. Расстраляны ў «Ноч паэтаў» 29 кастрычніка 1937 года.

#словымацней #БудзьмаБеларусамі

«Словы мацней» — відэапраект ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. У ім сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ціску за культурніцкія акцыі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, чытаюць творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы.

БУДЗЬМА РАЗАМ:
Сайт https://budzma.by
Telegram https://t.me/budzmaby
Facebook https://www.facebook.com/budzmabelarusami
VK http://vk.com/budzmabelarusami
Twitter https://twitter.com/budzma
Instagram https://www.instagram.com/budzma/

Видео «Словы мацней» – Зарына Шаўко/Юлі Таўбін канала Будзьма Беларусамі!
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
5 апреля 2021 г. 12:41:21
00:01:35
Другие видео канала
Відэа БерлінаВідэа БерлінаЯўген Карняг: «Тэніс - гэта вельмі прадуманая сіла»Яўген Карняг: «Тэніс - гэта вельмі прадуманая сіла»Беларуская Італія - гатуем ЛАЗАНКІ каралевы БоныБеларуская Італія - гатуем ЛАЗАНКІ каралевы БоныРазумняты - #9 Геграфія: ГРОДЗЕНШЧЫНА. Гадуем беларусаў разам!Разумняты - #9 Геграфія: ГРОДЗЕНШЧЫНА. Гадуем беларусаў разам!Край|BY: ПУСТЫНКІ - месца, дзе адкрываюцца вочыКрай|BY: ПУСТЫНКІ - месца, дзе адкрываюцца вочыГатуем сакавіты ПІРОГ с клубніцамі 😍 Рэцэпты "Будзьма!"Гатуем сакавіты ПІРОГ с клубніцамі 😍 Рэцэпты "Будзьма!"Край|BY: СТАЛОВІЧЫ - беларускі масток у МальтуКрай|BY: СТАЛОВІЧЫ - беларускі масток у МальтуРазумняты - #12 Геаграфія: МАГІЛЁЎШЧЫНА. Гадуем беларусаў разам!Разумняты - #12 Геаграфія: МАГІЛЁЎШЧЫНА. Гадуем беларусаў разам!Як ЗАХАВАЦЬ інфармацыйную БЯСПЕКУ. Эксперт Мікалай КванталіаніЯк ЗАХАВАЦЬ інфармацыйную БЯСПЕКУ. Эксперт Мікалай КванталіаніКрай|BY: СНОЎ - Міцкевіч, Купала і Пушкін у краіне сноўКрай|BY: СНОЎ - Міцкевіч, Купала і Пушкін у краіне сноўРазумняты - #4 ЧАС. Гадуем беларусаў з "Будзьма!"Разумняты - #4 ЧАС. Гадуем беларусаў з "Будзьма!"Найцікавейшае ў кастрычніку! Навіны культуры ад кампаніі "Будзьма!"Найцікавейшае ў кастрычніку! Навіны культуры ад кампаніі "Будзьма!"Край. BY: Мы - вам. Ад вас! (інтэрв'ю)Край. BY: Мы - вам. Ад вас! (інтэрв'ю)ДЗЯРУН-БУРГЕР альбо Біг Мак па-беларуску. Гатуем з "Будзьма!"ДЗЯРУН-БУРГЕР альбо Біг Мак па-беларуску. Гатуем з "Будзьма!"Ягайлаў сняданак - ЗРАЗЫ завіўныя. Гатуем з "Будзьма!"Ягайлаў сняданак - ЗРАЗЫ завіўныя. Гатуем з "Будзьма!"Край|BY: таямнічая НАРАЧКрай|BY: таямнічая НАРАЧПРОСТА І СЫТНА - фасоля па-радзівілаўску з каўбасамі. Рэцэпты "Будзьма!"ПРОСТА І СЫТНА - фасоля па-радзівілаўску з каўбасамі. Рэцэпты "Будзьма!"Святлана Анікей: «Трымаць шліфавальную машынку вельмі складана»Святлана Анікей: «Трымаць шліфавальную машынку вельмі складана»Разумняты - #7 Геаграфія: ВІЦЕБШЧЫНА. Гадуем беларусаў разам!Разумняты - #7 Геаграфія: ВІЦЕБШЧЫНА. Гадуем беларусаў разам!Смажаны КАРП пад смятанна-часночным соусам. Гатуем з "Будзьма!"Смажаны КАРП пад смятанна-часночным соусам. Гатуем з "Будзьма!"Разумняты - #2 ВАГА. Гадуем беларусаў з "Будзьма!"Разумняты - #2 ВАГА. Гадуем беларусаў з "Будзьма!"
Яндекс.Метрика