Загрузка страницы

"Новае неба" - Залатыя краты (1997)

Словы Анатоля Сыса
http://sys.knihi.com/poems/serca.htm

Мне на сэрцы золатам вышывалі краты,
Кроў балюча крапала на маю душу
З голкі дыямэнтавай аж у тры караты -
Вось якое дзіва я ў грудзёх нашу,
А бывае падаю з усяго размаху -
Дык на сэрцы золатам шэсць крыжоў звіняць
Аб зямельку родную быццам меч аб плаху -
Ні віном ні лекамі боль той не суняць.

Мне на сэрцы золатам лёс мой вышывалі -
Нітак не хапіла на апошні прэнт,
І калі паўмёртвую мяне пакідалі -
Утыкнулі ў сэрца голку-дыамэнт.
Калі вам спатрэбіцца залатая нітка,
Голка з дыямэнту - я вас папрашу:
Калі вам не цяжка, калі вам не брыдка, -
Выратуйце сэрца, вызвальце душу!

Видео "Новае неба" - Залатыя краты (1997) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
9 декабря 2009 г. 6:33:18
00:03:35
Яндекс.Метрика