Загрузка страницы

Г. і Б. Вайханскія - На востраве воўчых харомаў (2004)

Музыка Барыса Вайханскага
Словы Аляксея Марачкіна
http://www.vaikhansky.com/texts/text_belorus/na_stihi_alekseya_marochkina/na_ostrove.shtml

Твой востраў зусiм не бязлюдны.
А я... як той карабель,
Праз рыфы мэрыдыянаў
Шукаю тваю паралель.

Твой востраў тугi i кахання.
Плыву, супыняюся - мель.
Трашчыць абшыўкай тумана
Магутны мой карабель.

Сплывае запознены ранак
За небакрай, бы ў нябыт.
На хвалях кахання i здрады
Кiдае, як трэску, наш плыт.

Кiдае наш плыт на бераг -
Часцiнку майго карабля.
На востраў зусiм не здзiчэлы,
З каронаю караля.

А ты - мая каралева.
Пены марской вуаль.
Глядзiш направа й налева,
А я запрашаю на баль.

На востраў воўчых харомаў,
У логава без святла...
У бездань ляцiць карона,
Згарае мой плыт да тла.

2002

Видео Г. і Б. Вайханскія - На востраве воўчых харомаў (2004) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
7 ноября 2010 г. 8:12:33
00:02:10
Яндекс.Метрика