Загрузка страницы

"Крама" - Што ты шукаў? (1994)

Пад блакітным небам
Маладым ты быў,
У вайну гуляў з сябрамі,
Як хацеў, так жыў
І быць хацеў сярод герояў,
Дзе за ўсё цяжэй,
Ішоў на покліч як,
Як мог хутчэй.

І аднойчы ўлетку,
Як прыходзіў дзень,
Азірнуўся, ўзяў заплечнік
Ды знік адзін, нібыта цень.
Дзе віраваў ланцуг падзеяў,
Там ішоў твой шлях.
Ты верыў, што перад табою
Ёсць жыцця абсяг.

Ты шукаў свой дзіўны край,
Ты шукаў свой светлы рай,
Ты шукаў...

Браў у рукі зброю
І зямлю араў.
Гінуў ў месцах незнаёмых,
Горад будаваў.
Ты быў амаль заўсёды першы,
Але кожны раз
Ты вяртацца не збіраўся -
Мо' яшчэ не час!

Ты шукаў свой дзіўны край,
Ты шукаў свой светлы рай.
Што ты знайшоў
У тых палёх?
Што ты знайшоў
У чужых краёх?

Мінула шмат гадоў.
Ты нібыта *** за гэты час.
На фатаздымкі ты
Амаль што кожны дзень глядзіш
З тых былых часоў,
Дзе малады ізноў.

Ты шукаў свой дзіўны край,
Ты шукаў свой светлы рай.
Што ты знайшоў
У тых палёх?
Што ты знайшоў
У чужых краёх?

Што ты знайшоў?

Видео "Крама" - Што ты шукаў? (1994) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
22 января 2010 г. 8:46:30
00:04:30
Яндекс.Метрика