Загрузка страницы

пра ШУБЕРТА па-беларуску / кароткая біяграфія

Музычная літаратура
Гісторыя музыкі
Тэкст чытае аўтар, кампазітар Мірон
///

Франц Шуберт – першая фігура эпохі рамантызму. Буйнейшы кампазітар-сімфаніст, аўтар шасцісот песень, незлічоных шэдэўраў фартэп’яннай музыкі.
Нарадзіўся ў прадмесці Вены Ліхтэнталь 31 студзеня 1797 года.
З маленства авалодаў скрыпкай і фартэп’яна. Спяваў у школе царкоўных пеўчых.
Скончыўшы настаўніцкую семінарыю, працаваў выкладчыкам у роднай школе. Аднак гэтыя абавязкі перашкаджалі галоўнаму – стварэнню музыкі. Шуберт спрабаваў знайсці службу ў якасці музыканта. Капельмастра, канцэртмайстра, скрыпача, але кожны раз яму адмаўлялі. Занадта сціплым і мяккім быў характар маладога чалавека. Ён пакінуў настаўніцтва і застаўся без сродкаў для існавання. Гэта быў не яго выбар, а той прыроды, якая валодала сэрцам.
Шуберт запісваў ноты днямі напралёт, нават ноччу ён спаў у акулярах, каб прахапіўшыся, хутка занатаваць тое, што прыснілася. Яшчэ з юнацтва бясконцым патокам прыходзілі да яго мелодыі, якія пераліваліся потым ў песьні, санаты, сімфоніі. Ён спісваў нотамі любы кавалачак паперы, сурвэткі ў кавярні, шпалеры на сценах. Сябры стараліся дапамагаць яму матэрыяльна і купляць паперу з чарніламі.
Жыў ён на гарышчы старога дома, адзіным абавязкам было – запісаць тое, што гучала ў галаве. Нотныя выдаўцы баяліся яго музыкі. Занадта складаным падаваўся ім нотны запіс. Да таго ж, ніхто не хацеў друкаваць творы малавядомага кампазітара.
Жыўшы на суседніх вуліцах з Бетховенам, Шуберт не адважваўся на знаёмства, такім мяккім быў яго характар.
Аднойчы сябры пазнаёмілі яго з вядомым спеваком Міхаэлем Фоглем. Артыст пачаў выконваць песні Шуберта на канцэртах, аб музыцы загаварыла ўся Вена.
Неўзабаве быў арганізаваны адзіны прыжыццёвы канцэрт Шуберта. Ён прайшоў з вялікім поспехам. Публіка была ў захапленні ад чароўнай музыкі. Там гучалі вакальныя і фартэп’янныя творы. Ніводнай жа сваёй сімфоніі кампазітар не пачуў пры жыцці. А іх, як і ў Бетховена, было дзевяць.
Ва ўзросце трыццаці аднаго года маэстра цяжка захварэў і памёр. Развітвалася з ім ўся Вена. Толькі страціўшы вялікае багацце, людзі зразумелі яго сапраўдны кошт…
На магільнай пліце генія змясцілі надпіс: “Музыка пахавала тут вялікі скарб і яшчэ больш вялікія надзеі…”
///

Видео пра ШУБЕРТА па-беларуску / кароткая біяграфія канала Belarus Nota
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
10 августа 2022 г. 14:55:55
00:07:12
Яндекс.Метрика