Леанід Барткевіч - Алеся (1989)
Словы Аркадзя Куляшова
http://knihi.com/kulasou/byvaj.html
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Ці помніш першае нясмелае прызнанне?..
Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май.
Назаўтра золкае, туманнае світанне,
Суровы позірк твой і мой нямы адчай.
Пайшла ты, любая, пад гоман жоўтых сосен,
Пайшла, маўклівая, пад хваль жытнёвых шум,
Туды, дзе гойдала зялёнае калоссе
На сцежках ростані мой адзінокі сум.
Пайшла за ціхія, далёкія прасторы
Світальнай зоркай ты, што гасне ў сіняве.
Душы пакрыўджанай гарачыя дакоры
Слязой халоднаю застылі на траве.
Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманны,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог,
Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны
Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.
Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.
Твой светлы вобраз панясу я па жыцці.
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысці.
1928
Видео Леанід Барткевіч - Алеся (1989) канала secondbelarus
http://knihi.com/kulasou/byvaj.html
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.
Ці помніш першае нясмелае прызнанне?..
Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май.
Назаўтра золкае, туманнае світанне,
Суровы позірк твой і мой нямы адчай.
Пайшла ты, любая, пад гоман жоўтых сосен,
Пайшла, маўклівая, пад хваль жытнёвых шум,
Туды, дзе гойдала зялёнае калоссе
На сцежках ростані мой адзінокі сум.
Пайшла за ціхія, далёкія прасторы
Світальнай зоркай ты, што гасне ў сіняве.
Душы пакрыўджанай гарачыя дакоры
Слязой халоднаю застылі на траве.
Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманны,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог,
Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны
Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.
Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.
Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.
Твой светлы вобраз панясу я па жыцці.
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысці.
1928
Видео Леанід Барткевіч - Алеся (1989) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Информация о видео
Другие видео канала
Песняры, 2000 год. "Олеся", "Александрина".Алена Саўленайтэ - Па-над белым пухам вішняў 1992г.Песняры - АлесяДанчык - Я ад вас далёка (1985)Данчык і Леанід Барткевіч - Сумныя бярозы (1989)Данчык - А ў полі вярба (1985)Данчык - Мы яшчэ сустрэнемся (1990)"Песняры" - Падаюць сняжынкі (1987)ВИА "Песняры" - "Белоруссия". В песне жизнь моя (1979)Данчык - Зваяваным (1989)Данчык - Беларусь мая (1990)ВИА "ПЕСНЯРЫ". ВЕРОНИКА. солист Л.БорткевичПЕСНЯРЫ Алеся (1972)Данчык - Крыніцы (1989)Данчык - Як у лесе зацвіталі (1990)Песняры II (Олеся) Часть 1 из 3 "Мелодия" 1974 (vinyl record HQ)Данчык спявае песні народаў свету (частка 2-я).MP4ПЕСНЯРЫ. Алеся. Леонид БорткевичАнжэліка Агурбаш - Малады i нежанаты (2005)