Загрузка страницы

Данчык - Я ад вас далёка (1985)

Словы Янкі Купалы
http://rv-blr.com/vershu/view/1240

Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні,
На чужое неба ўжо гляджу сягоння,
Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю,
Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю.
І няма на свеце так вялікай меры,
І няма на свеце так каваных дзвераў,
Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі -
Беларусь са мною разлучыць пасмелі!

Я ад вас далёка... скажуць гэтак людзі...
Але хто заглянуў у чужыя грудзі
І паняў хто шчыра той агонь і мора,
Што гарыць, бушуе і аб чым гавора?
Пойме толькі гэта, хто аж да сканання
Не пазнаў спакою, не пазнаў прыстання;
Каго доля-ведзьма ад самой калыскі
Кідала па свеце, як той ліст вятрыскі.

Я ад вас далёка... А дзе ні гляджу я
Дома толькі думка днюе і начуе;
Знаю толькі пушчы Белавежскай гоман,
Знаю толькі рэчку з плытнікамі Нёман.
Дзе ў чужыне будзе сад так гадаваны,
Дзе такі там хорам важна збудаваны,
Што мне замянілі б хату і бярозкі,
Хату і бярозкі беларускай вёскі?..

Я ад вас далёка... Дзеліць нас паўсвета,
А жыву ж я з вамі і зіму, і лета;
Чую з вамі ўвосень непагоды песню,
Цешуся з праталін вольнага прадвесня,
І ці сонца ўзыйдзе, і ці сонца зайдзе, -
Вечна з думкай там я, мой спакойны край дзе;
З выраю як толькі сустракаю гусі,
Весці ў іх пытаю з роднай Беларусі.

Я ад вас далёка... Жыву між чужымі,
Чую ж вашы песні, водклік шлю сваімі;
Дабываю песні ад душы, ад сэрца,
эАж бы сам за імі к вам ляцеў, здаецца.
Не зрабіць нікому гэткай дамавіны
І не вырыць ямы гэтакай глыбіны,
Каб у іх з вачэй мне Беларусю-маці,
Як людзей хаваюць, гэтак пахаваці.

Я ад вас далёка... Божа ты мой мілы!
Неразлучны з вамі да самой магілы,
Не пакіну думаць світам і ўпацёмку:
Як там жывіцё вы, як жыве старонка?
А хоць дасць мне доля ў дамавіне мейсца,
Ўстане цень з зямлі мой, на крыж абапрэцца
І ў той бок глядзеці будзе век нязводна,
Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай.

1910

Видео Данчык - Я ад вас далёка (1985) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
24 ноября 2009 г. 1:40:40
00:04:13
Яндекс.Метрика