Загрузка страницы

Данчык - Зорачкі (1985)

Словы і музыка Сяргея Новіка-Пеюна

Дні прыходзяць, дні адходзяць, дні лятуць,
Быццам рэк бурлівых хвалі ўдаль плывуць.
Шмат гадоў тут на выгнанні ў чужыне
Трэба мучыцца душой і сэрцам мне.

Навакол нідзе не ўгледзіш родных хат,
Не працягне рук зычліва родны брат,
Не падзеліш нават думак з некім тут,
Не прыгорне ў адзіноцтве родны кут.

Уночы зорачкі прыветліва мігцяць,
Быццам з неба на мяне яны глядзяць...
Што чуваць, скажэце, зорачкі вы мне
У маёй роднай, ды далёкай, старане?

Ці татулька мой і матанька ўжо спяць?
Ці на іх таксама зорачкі глядзяць?
Мо й яны пытаюць зорак аба мне,
Што раблю цяпер ў далёкай чужыне?

Калі толькі яны, родныя, не спяць,
Калі і 'шчэ цяпер на зорачкі глядзяць,
Занясеце ж ім, пакуль не бліснуў свет,
Зоркі мілыя, сыноўскі мой прывет!

І скажэце, каб не плакаў ні адзін,
Што ў выгнанні мусіць мучыцца іх сын!
Прыйдзе, прыйдзе да нас хутка ясны май,
Прыляту тады, як птушка, у родны край.

Уночы будзем мы на зоркі паглядаць,
Што як сёння ў небе будуць зіхатаць...
Занясеце ж вы, пакуль не бліснуў свет,
Зоркі мілыя, бацькам маім прывет!

Видео Данчык - Зорачкі (1985) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
24 ноября 2009 г. 8:49:41
00:04:14
Яндекс.Метрика