Загрузка страницы

Данчык - Я не ганю землі чужыя (1990)

Музыка Леаніда Барткевіча
Словы Генадзя Бураўкіна
http://www.spievy.zmk-by.org/maly_padarozhny.htm

Я не ганю землі чужыя,
Хай іх сонца не абміне,
Толькі дзе-б за морам ні жыў я -
Беларусь мая сьнілася мне.

Прыпеў:
Гэта ўсё, безумоўна, не нова -
А ці трэба, каб новым было
Поле бацькава, матчына мова
І над хатай буслова жытло?

Так карцела, сляза закіпала,
Каб да сэрца хаця бы здалёк
Прыплывалі жалейка Купалы,
Багдановічаў васілёк.

І якія шляхі не схадзіў я -
Кліча полацкая сенажаць.
А калі не спяваць аб радзіме,
Дык навошта наогул сьпяваць?

Я не ганю землі чужыя,
Хай іх сонца не абміне,
Толькі дзе-б за морам ні жыў я,
Беларусь мая снілася мне.

Видео Данчык - Я не ганю землі чужыя (1990) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
3 декабря 2009 г. 3:40:17
00:02:38
Яндекс.Метрика