Данчык - Зваяваным (1989)
Словы Янкі Купалы
Спіце ўсе тыя, што праўды па свеце шукалі,
І, не здабыўшы, ў дамоўкі без часу сышлі...
Граззю ў вас кідалі, вольна дыхнуць не давалі...
Хай жа пацешацца: ўжо вы спачылі ў зямлі...
Гулка нясецца стогн лесу ў начныя пацёмкі,
Плача-галосіць у коміне вецер глухі...
Спіце вы, слаўныя гора і працы патомкі,
Хутка над вамі распалім памінкаў агні!
Мала вас, мала было паміж цёмнымі намі;
Сільны яшчэ быў наш блуд і туман кругом нас!
Вы, перамогшы усё, узняліся арламі,
Бліскам былі нам, тым бліскам, што гас і не згас!
Грозна нясліся магутныя вашыя клікі;
Нават каменныя душы скідалі свой сон;
Радасцю дзіўнай звінеў ваш край бедны, вялікі...
Сіл не хапіла... запеў пахаронны вам звон.
Свежыя наспы мураўка яшчэ не пакрыла,
Жвір толькі свеціцца, змыты сцюдзёным дажджом...
Спіце! Мы вашых навек не забудзем магілаў;
Збуджаны вамі, мы ўскрэслі, мы больш не заснём!
Видео Данчык - Зваяваным (1989) канала secondbelarus

Показать
Комментарии отсутствуют
Информация о видео
Другие видео канала
Галіна і Барыс Вайханскія - Каляды (2004)Гімн Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта"Чырвоным па белым" - Агародніна /OFF (2007)"Палац" - Дарожка (2006)"Крамбамбуля" - Госці (2003)"Стары Ольса" - Saltarello (2004)"Стары Ольса" - Выправа (сярэднявечны танец) (2002)Леанід Барткевіч - Алеся (1989)Зміцер Вайцюшкевіч - Дзевяты плач (2006)"Magnificat" - Прачытай у маім сэрцы, Пане"Палац" - Дзеўка-семілетка (2001)Аляксандра і Канстанцін - The Money & The Mountains (2006)"Крама" - Што ты шукаў? (1994)"Стары Ольса" - Ягелонскі рукапіс (2002)Хор "Залатая Горка" - Як прыбеглі пастухі ў Бэтлеем (2001)Testamentum terrae - Fear of the dark (2007)Testamentum terrae - Branle Neversit (2007)Інэса Леаданская - Хрыстос васкрос (2006)Таццяна Беланогая - Рэспубліка ч-б кіно (2006)Алесь Камоцкі - Проста (2005)"Джамбібум" - Казка (2008)