Загрузка страницы

Зміцер Вайцюшкевіч - Арыстакратка (2004)

"Паравоз кахання"
Словы Рыгора Барадуліна
(правапіс дарэформенны)
http://www.todar.net/downloads/lyrics/paravoz_kahannia.doc

Лёс мяне сьцежкамі радасьці вёў,
Вёў да цябе на спатканьне,
Ты беларуска, ты нашых краёў,
Арыстакратка каханьня.

Гэтак кахаць ад цямна да відна,
Гэтак галубіць да раньня
Можа ў зьнявераным сьвеце адна
Арыстакратка каханьня.

Ты як пасланьніца сьветлага дня,
Поўная замілаваньня,
Ты недасяжная, як вышыня,
Арыстакратка каханьня.

Панскага роду, натурай ня мніх,
Я не хачу панаваньня,
Быць мне дазволь на паслугах тваіх,
Арыстакратка каханьня.

Згодзен кіпець я ў пякельнай смале
І не прасіць ратаваньня,
Толькі б аднойчы сказала але
Арыстакратка каханьня.

Видео Зміцер Вайцюшкевіч - Арыстакратка (2004) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
6 марта 2010 г. 5:22:56
00:05:06
Яндекс.Метрика