Загрузка страницы

Зміцер Вайцюшкевіч - Залюляю, як кахаю (2007)

Словы Уладзіміра Някляева
Музыка Змітра Вайцюшкевіча
http://www.todar.net/downloads/lyrics/kalyhanki.doc

Як неба люляе аблокі,
Як возера хвалі люляе,
Дрыготка, пяшчотна, высока
Цябе калышу-калыхаю.

Я цябе закалышу,
Як калыша Бог душу,
Залюляе, залюляю,
Як кахаю, як кахаю.

Як лісце з азяблага вецця
Ляцяць, залюлянае ветрам,
Як месяц, як месяц, як месяц
Плыве, залюляны, на ветах.

Я цябе закалышу,
Як калыша Бог душу,
Залюляе, залюляю,
Як кахаю, як кахаю.

Як неба аблокі калыша,
Як возера хвалі люляе,
Як музыка доўжыцца цішай,
Калі ўжо знікае, знікае.

Я цябе закалышу,
Як калыша Бог душу,
Залюляе, залюляю,
Як кахаю, як кахаю.

Видео Зміцер Вайцюшкевіч - Залюляю, як кахаю (2007) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
10 марта 2010 г. 8:01:08
00:03:08
Яндекс.Метрика