Загрузка страницы

"Я нарадзіўся тут" - Я нарадзіўся тут (2000)

Музыка Лявона Вольскага
Словы Лявона Вольскага - Алеся Сушы

Я нарадзіўся тут —
У краіне пад шэрым небам.
Я нарадзіўся тут —
У краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба.
Я нарадзіўся тут —
У краіне прапіскі і скручаных кранаў.
Я нарадзіўся тут —
У краіне сотняў парушаных храмаў.

Прыпеў:
Радзільня, дзіцячы садок,
Школа ды інстытут.
Я нарадзіўся тут,
І я буду жыць тут.

Я нарадзіўся тут,
Дзе білет у адзін бок —
Гэта шанец для тых, хто не згодны.
Я нарадзіўся тут,
І мне тут яшчэ не ўсё роўна.
Я нарадзіўся тут,
Таму гэта — мая краіна.
Я нарадзіўся тут —
На пяць стагоддзяў пасля Францішка Скарыны.

Прыпеў.

Я нарадзіўся тут,
Дзе нараджацца было небяспечна.
Я нарадзіўся тут,
Дзе ўсе да ўсяго прывыкаюць, але гэта мне недарэчна.
Я ведаю, што
Паслязаўтра на нашых калгасных палетках
Замест пустазелля і палыну
Узыйдуць белыя і чырвоныя кветкі.

Видео "Я нарадзіўся тут" - Я нарадзіўся тут (2000) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
30 декабря 2009 г. 0:30:31
00:05:38
Яндекс.Метрика