Загрузка страницы

"N.R.M." - Паветраны шар (1999)

О'кей! Тут усё о'кей!
Толькi дыхаць мне з кожным днём цяжэй.
Паветра зусiм няма:
Колькi не ўдыхай - усё дарма.
Глядзець на брудны горад
I крэмзаць мемуары
Не варта вачэй i не варта рук.
I я гляджу на зоры,
I я гляджу на хмары
I слухаю ўласнага сэрца стук.

Прыпеў:
Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў светлы абшар!
Падымi мяне над мiтуснёю.
Падымi мяне, паветраны шар!

Ляцець, над зямлёй ляцець,
Бачыць гарады, бачыць сто дарог.
Глядзець, на мяне глядзець
Сонным позiркам будзе мой народ.
На нешта вырашацца
Прыспеў, напэўна, час!
Паветрам свабоды дыхаю я.
Унiзе сям'я ды праца
I сто неадкладных спраў,
Якiя сто разоў я адкладаў.

Прыпеў.

Няхай вы казалi мне
Пра няўдзячны лёс ды пра сумны фiнал,
Але бачыў неба я,
Дыхаў небам я, неба я кранаў.

Прыпеў. (2)

Видео "N.R.M." - Паветраны шар (1999) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
17 октября 2010 г. 5:49:41
00:03:08
Яндекс.Метрика