Загрузка страницы

"N.R.M." - Песня падземных жыхароў (1997)

У нашай краіне ніколі не ўзыдзе сонца.
У нашай краіне ніколі не ўзыдзе месяц.
У нашай краіне ніколі не бачна зораў.
У нашай краіне ніколі не будзе святла.

Прыпеў:
Мы жывем пад зямлёю,
Мы жывем пад асфальтам,
І нам з табою не трэба
Літасці і шкадавання.
Мы жывем пад зямлёю,
Мы - пацукі і мышы,
Мы добра бачым у цемры,
Мы чуем кожны шолах.

У нашай краіне не чутна ўрачыстых гімнаў.
У нашай краіне няма праграмы навінаў.
У нашай краіне не трэба анкеты з пячаткай.
У нашай краіне няма палымяных прамоў.

Прыпеў.

У нашай краіне няма бананаў і ківі.
У нашай краіне няма рыпучага снегу.
А недзе, наверсе, над намі жыве краіна.
Там людзі жывуць, якія не любяць нас.

Прыпеў.

Тэкст узяты адсюль: http://niva.bialystok.pl/issue/2004/38/38_2004.pdf
http://nrsm.org/

Видео "N.R.M." - Песня падземных жыхароў (1997) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
15 октября 2010 г. 23:48:54
00:05:36
Яндекс.Метрика