Загрузка страницы

"N.R.M." - Бамжы (2000)

Ну карацей, я выйшаў ранкам з хаты,
Зусім здаровы, не зусім багаты.
Іду, гляджу на неба ды на глебу,
Наўпрост і ўбок, направа ды налева.

Наўпрост - адно вар'яты ды маньякі,
Налева - валацужныя сабакі,
І лепей вам не бачыць, што направа.
І ўсё адно, мы зробім нашу справу.

І будзе так як трэба нам! (4)

Мужчыны п'юць, а потым прагнуць бою.
Жанчыны прагнуць міру ды спакою.
На гэтай глебе, надта урадлівай,
Міжполавыя творацца канфлікты.

Які народ?! якая на хрэн мова?!
Народ дурны, ён любіць жыць хрэнова
А я люблю народ, хоць неўзаемна
Люблю любіць - любіць заўжды прыемна!

І будзе так як трэба нам! (4)

Ну вось і ўсё: вяртаюся дадому -
І небагаты, і ўжо нездаровы.
Паўсюдна грып і іншая зараза.
Ну паспрабуй здаровым тут застацца!

Але пляваць! сябе мы зробім самі
Прыгожымі дзяржаўнымі мужамі
Ці бруднымі ванючымі бамжамі.
Вось кім захочам - тым сябе і зробім!

І будзе так як трэба нам! (4)

http://nrsm.org/

Видео "N.R.M." - Бамжы (2000) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
18 октября 2010 г. 8:15:24
00:03:50
Яндекс.Метрика