Загрузка страницы

"Я нарадзіўся тут" - Бывайце здаровы (2000)

Музыка Ісака Любана
Словы Адама Русака

Бывайце здаровы, жывіце багата,
А мы ўжо ж паедзем дадому, дахаты.

У зялёнай дуброве мы начаваць будзем
І вашае ласкі вавек не забудзем.

У вашай гасподзе шырокае поле,
Няхай жа на шчасце цвіце ваша доля.

На рэчках на вашых бурлілі каб воды,
Каб плавалі з крыкам гусей карагоды.

Каб жыта ў полі трубою вілося,
Каб сала ў хаце кубламі вялося.

Штодзень у капусце каб плавала шкварка,
Да шкваркі часінай вялася б і чарка.

Яшчэ вам жадаем прыбытку ў хаце
Ні мала, ні многа - штогод па дзіцяці.

Не будзем у крыўдзе яшчэ і на тое,
Калі пашанцуе - на год і па двое.

Дарогу ж мы знаем да вас, ягамосці,
І ездзіць мы будзем да вас часта ў госці.

Эй, хто на адведы, эй, хто на радзіны -
Вазіць караваі па дзве паўасміны.

Видео "Я нарадзіўся тут" - Бывайце здаровы (2000) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
30 декабря 2009 г. 0:48:58
00:02:57
Яндекс.Метрика