Загрузка страницы

ПАДТРЫМАЙ ВЕРШАМ / Янка Купала "За свабоду сваю"

Алесь Малчанаў і Янка Купала "За свабоду сваю" (1911 г.)

Па стане на 18 сакавіка 2021 года ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 290 чалавек. Кожны можа падтрымаць зьняволенага простым лістом. Калі вы ўжо ўзялі асадку, купілі канверт і селі пісаць, але не ведаеце, з чаго пачаць, то пачніце з бессмяротных слоў тых, хто прайшоў гэты шлях да нас. Падтрымай словам, падтрымай вершам.

Янка Купала
"За свабоду сваю"

За свабоду сваю
Ўсёй душой пастаю;
У агонь, у ваду
Я за ёю пайду.

Лепей сам сябе дам
Пахаваці людзям,
Як свабоду хаваць,
Злыбядзе аддаваць.

Ў сэрцы, ў думках сваіх
З самых лет маладых
Я яе ўзгадаваў
І сваёю назваў...

Гэй, ты, гэй, вецер, пей
А свабодзе маей!
Гэй, ты, гэй, бор, шумі,
А свабодзе грымі!

Гэй, ты, сонца, гары
Ад зары да зары,
Ланцугі распалі
Па ўсёй чыста зямлі!..

Видео ПАДТРЫМАЙ ВЕРШАМ / Янка Купала "За свабоду сваю" канала Купалаўцы
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
18 марта 2021 г. 17:42:40
00:00:59
Яндекс.Метрика