Загрузка страницы

1984 частка III / Джордж ОРУЭЛ (аўдыёкніга 16+)

“У дзевяностыя я ўпершыню сутыкнуўся з раманам Джорджа Оруэла «1984». Менавіта па-беларуску. Тады я з палёгкаю ўспрымаў гэта як мажлівую, але не ўмацаваную ў правах мінуўшчыну. Апошнія некалькі гадоў, яшчэ да 2020, я толькі гэты раман і круціў у галаве. Можа, гэта і ёсць праца майго жыцця.

Колькасць пачварных супадзенняў з рэчаіснасцю выбешвае, разбурае знутры, і разам з гэтым заклікае інстынкт самазахавання казаць гучнае НЕ”.

(с) Алег Гарбуз, выканаўца, рэжысёр і рэдактар праекта

Напэўна, няма сэнсу тлумачыць, чаму менавіта гэты матэрыял мы ўзялі для працы. Вечная гісторыя, як бот, што наступае на чалавечы твар, як казаў сам Оруэл.

У часы Савецкага Саюзу твор на тэрыторыі Беларусі, як і на тэрыторыі ўсёй дзяржавы пад назвай СССР, быў забаронены ажно да 1988 года. Хаця апублікаваны быў яшчэ ў 1949, а перакладзены не менш, чым на 65 моў.

Першымі назвамі раману былі “Апошні чалавек у Еўропе” і “Жывыя і мёртвыя”.

Джордж Оруэл змагаўся з фашызмам у іспанскай Грамадзянскай вайне. Спачатку ў якасці ваеннага карэспандэнта, а потым далучыўся да рэспубліканцаў. Ён лічыў пацыфізм раскошай, за якую плацяць іншыя. Пасля цяжкага ранення Оруэл мусіў збегчы з Іспаніі, баючыся за сваё жыццё, але назаўжды захаваў нянавісць да камунізму і таталітарызму.

Лічылася, што пафас раману скіраваны акурат супраць камуністычнай дыктатуры. “1984” – таталітарная сістэма, у якой грамадства адмаўляе свабоду. Канцэнтрацыя ўлады ў адных руках, адзіная “правільная ідэалогія”, татальны кантроль над грамадскім і асабістым жыццём, галеча і ўсеагульны страх, вынішчэнне іншадумцаў і нязгодных, бясконцыя пошукі ворагаў, з якімі вядзецца няспынная вайна. А галоўнае – вынішчэнне мовы, слова, ідэі, любога пачуцця.

Умоўная будучыня вачыма Джорджа Оруэла. Ці стала гэтая фантазія рэальнасцю? Вырашаць нашым гледачам. А ў дадзеным выпадку – слухачам.

Мы прадстаўляем сапраўды эпічны праект. Першая версія рамана Джорджа Оруэла на беларускай мове ў аўдыёфармаце. Пераклад Сяргея Шупы. Галасы Купалаўцаў.

Прэм’ера-трылогія. Тры дні, тры вечары, тры часткі. Твор, які дзясяткі гадоў застаецца на вяршыні чытацкіх рэйтынгаў.

Над праектам працавалі:

Алег Гарбуз
Валянціна Гарцуева
Андрэй Дробыш
Сяргей Чуб
Крысціна Дробыш
Міхась Зуй
Кірыл Гарбуз

Рэжысёры і рэдактары запісу – Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш
Кампазітар, гукарэжысёр, саўнд-дызайнер – Оlegdeep
Асаблівая падзяка аўтару ідэі спадару Віталю
А таксама ўсім тым, без каго гэты праект быў бы немагчымы

#оруэл #1984 #kupalaucy

Видео 1984 частка III / Джордж ОРУЭЛ (аўдыёкніга 16+) канала Вольныя Купалаўцы
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
21 декабря 2021 г. 21:00:13
02:18:20
Яндекс.Метрика