Загрузка страницы

ПАДТРЫМАЙ ВЕРШАМ / Янка Купала “Не ўздыхай”

Нас таксама часам накрывае хваля знясілення і бездапаможнасці, але яна абавязкова змяняецца бясконцай верай ва ўсемагутнасць. Кожны дзень навіны быццам прыціскаюць да зямлі і не даюць дыхаць. Наша дапамога і падтрымка больш за ўсё патрэбныя тым, хто застаецца за кратамі, губляючы часам сілы, веру і надзею. Мы адказныя за іх і перад імі. Кожная вялікая справа пачынаецца з першага крока. Пачніце з маленькага - з ліста. Калі не ведаеце, што пісаць, пачніце размову вершам. Станьце падтрымкай, ратункам, плячом і надзеяй. Усё будзе добра, мы ведаем. Трэба толькі зрабіць крок.
Янка Купала “Не ўздыхай”

Не ўздыхай, не бядуй, брат замучаны мой!
І жыцця не кляні, не кляні!
Думу-песню запей, стань адважнай ступой,
Яшчэ раз не засні, не засні!

Хоць за хмараю хмара плыве чарадой,
Сільней хмар — гэта сонца агні.
І ты, брат, не бядуй, рвіся к сонцу душой,
Яшчэ раз не засні, не засні!

Болей крыжам адным — гэта цень прад зарой,
А там лепшыя новыя дні!
Дык не плач жа, брат мой, запей песню са мной!
Яшчэ раз не засні!

1909

Видео ПАДТРЫМАЙ ВЕРШАМ / Янка Купала “Не ўздыхай” канала Вольныя Купалаўцы
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
12 марта 2021 г. 16:00:14
00:00:50
Яндекс.Метрика