Загрузка страницы

ПАЎЛІНКА 16+ / Янка Купала

23 траўня 1944 года тэатр у эвакуацыі дае прэм’еру “Паўлінкі” паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы ў пастаноўцы Льва Літвінава.

23 траўня 2021 года тэатр у выгнанні дае прэм’еру “Паўлінкі” паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы ў пастаноўцы саміх Купалаўцаў.

Вы ведалі, што ўсе гэтыя гады фінал “Паўлінкі” кардынальна адрозніваўся ад таго, што першапачаткова пісаў Янка Купала? Рэжысёру Льву Літвінаву арыгінальны фінал падаўся занадта змрочным для цяжкіх ваенных часоў. У выніку было прынятае рашэнне: замяніць трагічны фінал на шчаслівае яднанне каханкаў, якія збягаюць, узяўшыся за рукі, насустрач новаму жыццю. Менавіта такім спектакль і праіснаваў на сцэне больш за сем дзесяцігоддзяў. Але калі казаць праўду, то ісці да канца. Мы вярнулі “Паўлінцы” яе сапраўдны фінал.

Паводле купалаўскай традыцыі, пасля апошняй фразы апошняга спектакля ў сезоне кожны артыст мусіць гучна і ёмка адвесіць са сцэны “Усё”, тым самым сімвалічна завяршаючы сезон. Мы прайшлі складаны шлях і працягваем несці далей тыя каштоўнасці, якія даверыла нам старэйшае пакаленне легендарных Купалаўцаў. Наша прэм’ера – тое самае гучнае сімвалічнае “Усё”. Мы ідзём далей, але цяпер ужо новым свабодным шляхам, пакідаючы там, у гісторыі, усё найлепшае, што адбывалася з намі, усё горкае, што вучыла нас жыццю, усіх тых, хто да канца застанецца роднымі і блізкімі, як бы нас ні раскідвала па акопах.

Безумоўна, 101 сезон увайшоў у гісторыю. Першы сезон за шмат гадоў, які не распачаўся традыцыйнай “Паўлінкай”. Першы сезон, калі мы перасталі быць проста артыстамі. Мы сталі ўсім тэатрам. І гэта не развітанне, гэта сапраўднае нараджэнне Незалежнай тэатральнай групы “Купалаўцы”.

Дзве дзюркі ў носе і пачалося!

Адмыслова да прэм’еры мы падрыхтавалі субтытры на англійскай, французскай, нямецкай, украінскай, польскай, рускай і нават кітайскай мовах. Выбраць патрэбны вам варыянт можна ў наладах відэа падчас прагляду.

Калі раптам вы маеце сілы і жаданне перакласці спектакль на сваю родную мову, пішыце нам у сацсетках, падзелімся адаптаваным тэкстам і потым абавязкова дададзім у якасці субтытраў.

Прэм’ера 23 траўня. 19:00. “Паўлінка”. Сцэны са шляхоцкага жыцця. Паводле аднайменнай п’есы Янкі Купалы.

Ролі выконваюць:
Вядучы - Мікалай Пінігін
Сцяпан Крыніцкі - Ігар Сігоў
Альжбета - Зоя Белахвосцік
Паўлінка - Кацярына Алейнікава
Пранцісь Пустарэвіч - Віктар Манаеў
Агата - Наталля Качаткова
Якім Сарока - Павел Астравух
Адольф Быкоўскі - Алег Гарбуз
Адэля - Яўгенія Кульбачная
Вінцусь - Дзмітрый Тумас
Госці - Павел Паўлюць, Аляксандр Казела, Таццяна Дзянісава, Кацярына Яворская, Антаніна Дубатоўка, Марына Гардзіонак.
Музыкі - Уладзімір Кур’ян, Андрэй Сенажэнскі, Юры Хілавец.

Сачыце за навінамі ў нашых сацсетках
https://www.facebook.com/kupalaucy/
https://instagram.com/kupalaucy?igshid=1i9na8q92scka

І, вядома, нас заўсёды можна падтрымаць тут:
https://destream.net/live/Kupalaucy/donate

Видео ПАЎЛІНКА 16+ / Янка Купала канала Купалаўцы
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
23 мая 2021 г. 21:00:16
01:32:07
Другие видео канала
ВЕЧАРЫНКА / жывы эфірВЕЧАРЫНКА / жывы эфір"Паўлінка". 1 і 2 часткі ("Павлинка". 1 и 2 части)"Паўлінка". 1 і 2 часткі ("Павлинка". 1 и 2 части)Заварожвае! Святлана Зелянкоўскае спявае калыханку на верш Максіма Багдановіча «Пагоня»Заварожвае! Святлана Зелянкоўскае спявае калыханку на верш Максіма Багдановіча «Пагоня»Як пачаць размаўляць па-беларуску? Мовазнаўца Аляксей Шэін дзеліцца сакрэтамі і лайфхакаміЯк пачаць размаўляць па-беларуску? Мовазнаўца Аляксей Шэін дзеліцца сакрэтамі і лайфхакаміПРЫГОДЫ ЧЫПАЛІНЫ | Навагодняя пастаноўкаПРЫГОДЫ ЧЫПАЛІНЫ | Навагодняя пастаноўка"Квартет" (2005) театр БДТ"Квартет" (2005) театр БДТПавлинка / Pavlinka (1952) фильм смотреть онлайнПавлинка / Pavlinka (1952) фильм смотреть онлайн"Мужык". Янка Купала"Мужык". Янка КупалаПАДТРЫМАЙ ВЕРШАМ / Янка Купала "Будзь смелым!"ПАДТРЫМАЙ ВЕРШАМ / Янка Купала "Будзь смелым!"Паўлінка. Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі КупалыПаўлінка. Спектакль Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі КупалыLIVE: Маргарыта Ляўчук & Андрэй Павук / фэст #АртыстыПерамогі / Vol.7LIVE: Маргарыта Ляўчук & Андрэй Павук / фэст #АртыстыПерамогі / Vol.7Кравченко – голодовка, сутки в Жодино и унижения | Домрачева и Глеб vs Левченко и СнытинаКравченко – голодовка, сутки в Жодино и унижения | Домрачева и Глеб vs Левченко и СнытинаПАДТРЫМАЙ ВЕРШАМ / Янка Купала "Яшчэ прыйдзе вясна"ПАДТРЫМАЙ ВЕРШАМ / Янка Купала "Яшчэ прыйдзе вясна"Марк Фейгин - Лукашенко мирным путем не уйдет! Последние новости Беларуси и России. Полит Мнение.Марк Фейгин - Лукашенко мирным путем не уйдет! Последние новости Беларуси и России. Полит Мнение.Зянон Пазьняк і каманда на БТ (1994) ч.1Зянон Пазьняк і каманда на БТ (1994) ч.1Комедия нравов "Как важно быть серьезным". Оскар Уайльд (1976)Комедия нравов "Как важно быть серьезным". Оскар Уайльд (1976)Леонид Гозман о Протасевиче, Гудкове и Александре III // 7.06.21Леонид Гозман о Протасевиче, Гудкове и Александре III // 7.06.21И ТОРТА НЕ НОДО! ЗА КОПЕЙКИ В ДВА РАЗА ВКУСНЕЕ ШАРЛОТКИ! ЕШЬ ЕГО И ПЛАЧЕШЬ ОТ ВОСТОРГА! ТАЕТ ВО РТУ!И ТОРТА НЕ НОДО! ЗА КОПЕЙКИ В ДВА РАЗА ВКУСНЕЕ ШАРЛОТКИ! ЕШЬ ЕГО И ПЛАЧЕШЬ ОТ ВОСТОРГА! ТАЕТ ВО РТУ!Спэктакль "Тутэйшыя" (1991) (Янка Купала)Спэктакль "Тутэйшыя" (1991) (Янка Купала)
Яндекс.Метрика