Загрузка страницы

"Мроя" - Дваццаць восьмая зорка (1989)

Нетрывалыя лёсы нетрывалых сістэм
І атрутныя фарбы сацыяльных праблем
Рэжуць вушы, рэжуць вочы.
Як ахвотна крычаць, хоць і лепей маўчаць
І ніхто, безумоўна, не будзе пытаць,
Што ты мусіш, што ты хочаш.

Прыпеў:
Дваццаць восьмая зорка ўпала з нябёсаў.
Восень, восень, панове, халодная восень.

Чорна-белыя вочы, каляровыя сны.
Неспакойныя ночы, набліжэнне вайны
Адчувае кожны трэці.
Кожны трэці стаіць у чарзе па віно,
Каб была спакайнейшай наступная ноч,
Каб суцішыць грукат сэрца.

Прыпеў.

Не хадзі ў гэты горад, вандроўны манах!
Не тлумач, што ёсць праўда і што ёсць мана -
Тут не любяць гэтых справаў.
Не пачуюць у горадзе слова тваё,
Закрычыць табе ўслед звар'яцелы маёр:
"Ўспышка злева! Ўспышка справа!"

Прыпеў.

Іранічныя словы, абыякавы смех.
Недалёка ляжыць пазалеташні снег -
Падарунак вашым дзецям.
Цёмны горад не зможа мне дапамагчы,
Але ўсё-ж такі ў гэтай бясконцай начы
Нешта свеціць, нешта свеціць:

Прыпеў.

Видео "Мроя" - Дваццаць восьмая зорка (1989) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
15 ноября 2009 г. 7:20:20
00:04:58
Яндекс.Метрика