Загрузка страницы

«Словы мацней» — Наста Захарэвіч/Сяргей Фамін

Журналістка Наста Захарэвіч чытае верш рэпрэсаванага паэта Сяргея Фаміна «За вакном задыхаецца вецер...».

СЛОВЫ МАЦНЕЙ: https://youtube.com/playlist?list=PLp0aOIn3iSMH6TFxrkmM22UUjZZDz6ejb

Наста Захарэвіч нарадзілася ў Берасці ў 1993 годзе. Скончыла аддзяленне філасофіі БДУ. Працавала журналісткай на «Зялёным партале», некалькі гадоў выступала як калумністка Беларускай службы Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода. Сябра Беларускай арганізацыі працоўных жанчын. Лаўрэатка прэміі імя Алеся Адамовіча за асвятленне праблем, звязаных з гвалтам і дыскрымінацыяй. 5 верасня Наста Захарэвіч была затрыманая і асуджаная на 7 сутак адміністратыўнага арышту. Паўторна журналістку затрымалі ў кветкавай краме каля ГУМа 5 лістапада падчас «Маршу мудрасці». Нягледзячы на тое, што Захарэвіч не ўдзельнічала ў акцыі, суддзя прысудзіў журналістцы 15 сутак арышту. Праз пераслед Наста Захарэвіч з’ехала ў Латвію, дзе і жыве ў лагеры ўцекачоў.

Сяргей Фамін (1906–1941) — адзін з апошніх паэтаў, расстраляных у часы сталіншчыны. Нарадзіўся на Мсціслаўшчыне, адным з літаратурных цэнтраў 1920-х гадоў, скончыў Магілёўскі Белпедтэхнікум, пасля ўступіў у «Маладняк» і пераехаў у Менск. Звычайны творчы шлях для тагачаснага маладога паэта: з беднай вёскі да навукі і далей, у цэнтр, у новы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у рэдакцыі выданняў і вір «маладнякоўскага» жыцця. Фамін прымае ўдзел у драбленні літаратурнага руху, уступіўшы ў аб’яднанне «Пралетарска-сялянская беларуская літаратурная суполка» («Пробліск»), якое спрабуе канкураваць з літаб’яднаннямі нацыянал-камуністычнага «Полымя», мадэрнісцкага «Узвышша», футурыстычнай шукайлаўскай «Камунай» ды артадаксальна-праўладнай БелАПП. Пасля заканчэння БДУ Фамін у 1930 годзе з’язджае з Менску: у той час поўным ходам ідуць арышты па крымінальнай справе «Саюза вызвалення Беларусі», згортваецца беларусізацыя і ўсе свабоды 1920-х. Фамін едзе працаваць у Горкі настаўнікам рускай мовы і літаратуры, туды, дзе яшчэ нядаўна выкладаў Максім Гарэцкі, таксама ўжо арыштаваны. Тут Фамін праводзіць першую палову 1930-х, калі хваля за хваляй ідуць масавыя арышты літаратараў і нацыянальных дзеячаў. У 1935-м яго ўпершыню арыштоўваюць: кіраваў літаратурным гуртком, прыйшоў данос і ўсіх забралі ў засценкі НКУС. Прысуд — расстрэл з заменай на 10 гадоў лагероў. У Комі АССР Фамін меў адносна лёгкую лагерную долю, працаваў тапографам. Вучыў італьянскую мову, пісаў вершы і такім чынам дачакаўся канца яжоўшчыны і пачатку сусветнай вайны. Але пры канцы 1941 года яго зноў судзяць, за «стварэнне» чарговай міфічнай «контррэвалюцыйнай арганізацыі», і цяпер расстрэл ужо не адмянілі. Сяргей Фамін быў забіты 4 снежня 1941 года.

«Словы мацней» — відэапраект ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. У ім сучасныя дзеячы культуры, якія пацярпелі ад пераследу і ціску за культурніцкія акцыі пасля выбараў прэзідэнта 2020 года, чытаюць творы сваіх папярэднікаў, асуджаных у сталінскія часы.

#словымацней #БудзьмаБеларусамі

БУДЗЬМА РАЗАМ:
Сайт https://budzma.org
Telegram https://t.me/budzmaby
Facebook https://www.facebook.com/budzmabelarusami
VK http://vk.com/budzmabelarusami
Twitter https://twitter.com/budzma
Instagram https://www.instagram.com/budzma/

Видео «Словы мацней» — Наста Захарэвіч/Сяргей Фамін канала Будзьма Беларусамі!
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
19 апреля 2021 г. 18:19:46
00:02:13
Другие видео канала
Відэа БерлінаВідэа БерлінаЯўген Карняг: «Тэніс - гэта вельмі прадуманая сіла»Яўген Карняг: «Тэніс - гэта вельмі прадуманая сіла»Беларуская Італія - гатуем ЛАЗАНКІ каралевы БоныБеларуская Італія - гатуем ЛАЗАНКІ каралевы БоныRolik Adnak 2015Rolik Adnak 2015Разумняты - #9 Геграфія: ГРОДЗЕНШЧЫНА. Гадуем беларусаў разам!Разумняты - #9 Геграфія: ГРОДЗЕНШЧЫНА. Гадуем беларусаў разам!Край|BY: ПУСТЫНКІ - месца, дзе адкрываюцца вочыКрай|BY: ПУСТЫНКІ - месца, дзе адкрываюцца вочыtakindangtakindangГатуем сакавіты ПІРОГ с клубніцамі 😍 Рэцэпты "Будзьма!"Гатуем сакавіты ПІРОГ с клубніцамі 😍 Рэцэпты "Будзьма!"Ганна і Павал Харланчукі: «Адказнасць за выхаванне дзіцяці ляжыць не на дзяржаве, а на табе»Ганна і Павал Харланчукі: «Адказнасць за выхаванне дзіцяці ляжыць не на дзяржаве, а на табе»Край|BY: СТАЛОВІЧЫ - беларускі масток у МальтуКрай|BY: СТАЛОВІЧЫ - беларускі масток у МальтуРазумняты - #12 Геаграфія: МАГІЛЁЎШЧЫНА. Гадуем беларусаў разам!Разумняты - #12 Геаграфія: МАГІЛЁЎШЧЫНА. Гадуем беларусаў разам!Як ЗАХАВАЦЬ інфармацыйную БЯСПЕКУ. Эксперт Мікалай КванталіаніЯк ЗАХАВАЦЬ інфармацыйную БЯСПЕКУ. Эксперт Мікалай КванталіаніКрай|BY: СНОЎ - Міцкевіч, Купала і Пушкін у краіне сноўКрай|BY: СНОЎ - Міцкевіч, Купала і Пушкін у краіне сноўРазумняты - #4 ЧАС. Гадуем беларусаў з "Будзьма!"Разумняты - #4 ЧАС. Гадуем беларусаў з "Будзьма!"Найцікавейшае ў кастрычніку! Навіны культуры ад кампаніі "Будзьма!"Найцікавейшае ў кастрычніку! Навіны культуры ад кампаніі "Будзьма!"Край. BY: Мы - вам. Ад вас! (інтэрв'ю)Край. BY: Мы - вам. Ад вас! (інтэрв'ю)ДЗЯРУН-БУРГЕР альбо Біг Мак па-беларуску. Гатуем з "Будзьма!"ДЗЯРУН-БУРГЕР альбо Біг Мак па-беларуску. Гатуем з "Будзьма!"Ягайлаў сняданак - ЗРАЗЫ завіўныя. Гатуем з "Будзьма!"Ягайлаў сняданак - ЗРАЗЫ завіўныя. Гатуем з "Будзьма!"Край|BY: таямнічая НАРАЧКрай|BY: таямнічая НАРАЧбосае сонцабосае сонцаПРОСТА І СЫТНА - фасоля па-радзівілаўску з каўбасамі. Рэцэпты "Будзьма!"ПРОСТА І СЫТНА - фасоля па-радзівілаўску з каўбасамі. Рэцэпты "Будзьма!"
Яндекс.Метрика