Загрузка страницы

Лявон Вольскі - ЖРЭА-ЖЭС (2008)

http://szlachta.io.ua/s112243/lyavon_volski_quotkuplety_i_prypevyquot_lyrics_2008

Ля рынку, на аўтобусным прыпынку,
Між бабак і аматараў віна
Стаяла, нібы з казкі Мэтэрлінга,
Да феі ўся падобная яна.

Я зразумеў: здзяйснілася нарэшце!
Вось момант, для якога варта жыць!
Між намі рэзка мільганула нешта,
І пра жыццё мы сталі гаварыць.

Пра тое, што высокая квартплата,
Пра графік адключэння вады.
І што сантэхнік брудны і мардаты
І вечна п'яны, хоць не малады.

Пра тое, як дажыць да капрамонту
І перажыць яго паспрабаваць.
Пра тое, што у нас няма камфорту,
А ў Штатах ёсць: па фільмах іх відаць.

Я запытаў: "Нам, можа, па дарозе?
Бо я іду у ЖЭС даведку браць
І, згодна свае гжэчнае прыродзе,
Гатовы Вас туды суправаджаць!".

І, гэта ж толькі трэба,
Мне не шанцуе спрэс:
Яна ішла у ЖРЭА,
А я ішоў у ЖЭС!

У сэрцы ўсё гарэла,
Хоць клічце МЧС:
Яна пайшла у ЖРЭА,
А я пайшоў у ЖЭС!

Я ўвесь афанарэлы,
Я азвярэлы ўвесь —
Пайшлі вы ўсе у ЖРЭА,
А я пайшоў ў ЖЭС.
Пайшлі вы ўсе у ЖРЭА,
А я пайшоў ў ЖЭС.

Вось ідзеце вы у ЖРЭА,
А я пайшоў у ЖЭС!
Пайшлі вы ўсе у ЖРЭА,
А я пайшоў у ЖЭС!

Видео Лявон Вольскі - ЖРЭА-ЖЭС (2008) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
12 июня 2010 г. 8:21:59
00:03:15
Яндекс.Метрика