Загрузка страницы

3 ліпеня ўлады загадалі ўсім маліцца "за Беларусь"! Касцёл праспявае #МагутныБожа. | #Костёл против?

Як трывога - так да Бога.

Улада загадала ўсім маліцца... Цэрквам, касцёлам, малітоўным дамам, мячэцям, сінагогам - усім малітву арганізаваць. А ўсім працоўным калектывам - прыняць масавы ўдзел.

Гаворка ідзе пра заклік дзяржаўных уладаў правесці раніцай 3 ліпеня “Малітву за Беларусь”. Адпаведнае пісьмо было напісана апаратам упаўнаважанага па справах рэлігій.
Здаецца, добрая ініцыятва. Аднак ёсць свае нюансы. Рэлігійныя супольнасці і працоўныя калектывы могуць не паслухацца загаду з верху, а калі і паслухаюцца, то Бог можа не пачуць такія малітвы.

(👍 тут https://youtu.be/d9v7LHrZWjw 🔥 Адзінства і мір - ініцыятываў шмат. А Імшы не будзе. | #Беларусь сегодня - молитва под запретом.)🔥

Ва ўсялякім выпадку Курыя Мінска-магілёўскай архідыяцэзіі афіцыйна пракаментавала зварот улады ад 11 чэрвеня 2021г.

І 16 чэрвеня афіцыйна звярнулася да святароў: «Калі будзе такая магчымасць, то просім дадаць заклік у агульную малітву вернікаў падчас любой святой Імшы 3 ліпеня аб еднасці і супакоі ў нашай краіне, а таксама заклік аб тым, каб рашэнні, якія прымаюцца сёння, у ХХІ стагоддзі, не вялі да таго жаху, які меў месца ў ХХ стагоддзі», — чытаем на catholic.by ў паведамленні, падпісананым натарыусам Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксяндзом Раманам Страшко.

Маўляў, не Ваша гэта справа, спадар А.А.Румак, загадваць калі і як нам маліцца. Гэта па-першае. Па-другое, мы і так молімся, толькі як маліцца будзем 3 чэрвеня, то не толькі з падзякай Богу за вызваленне ад фашыстаў пад-час другой сусветнай вайны але і з просьбай, каб і сёння Бог праявіў сваю моц і вызваліў ад фашызму сучаснага. І каб ніхто не сумневаўся, што ў дадзенай сітуацыі Касцёл не будзе займацца бруднай палітыкай, кіраўніцтва духрўнае загадала праспяваць традыцыйны гімн “Магутны Божа".

Бо, калі што, у Касцёле папа Францішак кіруе, а не спадар А.А.Румак. А пра Беларусь святы Айцец памятае і ён наказваў Касцёлу ў красавіку 2021 маліцца “за людзей, якія рызыкуюць сваім жыццём, змагаючыся за асноўныя правы там, дзе пануюць дыктатуры і аўтарытарныя рэжымы, а таксама ў дэмакратычных краінах, якія перажываюць крызіс”. Вось мы і маліліся “за Беларусь”. А 11 чэрвеня 2021г Ватыкан зрабіў афіцыйную заяву па Беларусі і падкрэсліў, што “Святы Пасад працягвае ўважліва сачыць за развіццём сітуацыі ў Беларусі і крокамі, якія робяцца рознымі зацікаўленымі суб'ектамі, захоўваючы прыхільнасць да дасягнення дэмакратычных і мірных шляхоў рэалізацыі законных патрабаванняў беларускага народа".
Шкада, што дзяржаўныя СМІ яе прапусцілі.

А вось вернікі не прапусцілі, а таму  і будзе ў гэты дзень Касцёл маліцца так, як заўсёды і напэўна не забудзе памаліцца і аб на навяртанні грэшнікаў, а перадусім, каб у краіне запанавала вяршэнства закону.

Што тычыцца працоўных калектываў, то за іх не бяруся казаць, але як жыццё ведаю, с-пад палкі малітва слаба атрымоўваецца.

Хаця, мне асабіста цікава было б,  калі б у Расонах увесь аддзел міліцыі пад канвоем прывялі ў касцёл на малітву…
Чаму гэта ініцыятыва выглядае абсурднай па свайму зместу? А таму што Богу галаву не задурыш. Бог не глядзіць БТ, ці АНТ. Ён не чытае “саўбелкі" і Ён дакладна ведае, што адбываецца ў сэрцах тых, хто арганізоўвае такія “малітоўныя шоў”.

Такая малітва ці не ёсць мярзотай у вачах Божых? Ці не пра яе Кніга Прыпавесцяў Саламона кажа: « Хто ўхіляе вуха сваё, каб ня слухаць закону, у таго і малітва – мярзота.» (Прп 28,9)
Хоча улада быць пачутай ў Бога, хоча скласці Яму свае ахвяры, хоча еднасці і міру. Усё проста. Перш трэба вярнуцца да закону!  Хрыстос навучае тых хто жыве ў нязгодзе: “калі ты прынясе́ш дар твой да ахвя́рніка … ідзі перш паміры́ся з братам тваім, і тады прыйдзí і прынясі дар твой.” (Мц 5, 23-24)

Пакуль жа тыя, хто беззаконна трымае людзей у вязьніцах, іх катуе, а некаторых праз забойствы адправілі на той свет, калі і скажуць слова малітвы то гэта будзе мярзота ў вачах Божых.

Бог зможа пачуць малітву ўлады, як яны выпусцяць ўсіх вязняў на свабоду (блізка 500 палітвязняў у Беларусі!), як насільнікі стануць на калені перад катаванымі, як папросяць прабачэння ў тых, каго дурное кіраванне вымусіла  з’ехаць з краіны.

Вось пасля гэтага можна будзе казаць і пра малітву, і пра народнае адзінства.

🔥тут 👍https://youtu.be/LIurA-vX8JQ 🔥Пра адзінства беларусаў, падзеленых фальшам.🔥)
 
 

Видео 3 ліпеня ўлады загадалі ўсім маліцца "за Беларусь"! Касцёл праспявае #МагутныБожа. | #Костёл против? канала Ксёндз Барок
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
17 июня 2021 г. 21:07:10
00:12:42
Другие видео канала
#Ксёндз адказвае апанентам і ботам. | #Проповедь| #БеларусьСегодня  #церковь #костёл#Ксёндз адказвае апанентам і ботам. | #Проповедь| #БеларусьСегодня #церковь #костёлПапа, як спыніць вайну? Papa, how do you see your role when talking about Belarus? (RUS DE, ENG, PL)Папа, як спыніць вайну? Papa, how do you see your role when talking about Belarus? (RUS DE, ENG, PL)Шчырая размова з чэмпіёнам Беларусі па тайскім боксе, які адседзеў 10 сутак у ЖодзінеШчырая размова з чэмпіёнам Беларусі па тайскім боксе, які адседзеў 10 сутак у ЖодзінеПракоп'еў у Вашынгтоне: «Жыве Беларусь!» / Вадим Прокопьев в Вашингтоне. ЭксклюзивПракоп'еў у Вашынгтоне: «Жыве Беларусь!» / Вадим Прокопьев в Вашингтоне. ЭксклюзивЛукашэнка цалкам мяняецца, калі выключаюць камеру | Лукашенко меняется, когда выключают камеруЛукашэнка цалкам мяняецца, калі выключаюць камеру | Лукашенко меняется, когда выключают камеруЦарква захварэла. Прапаведніка на спачын 9чэрвеня 2021.| #Епископ_Артемий | #Синод_БПЦ и #Беларусь.Царква захварэла. Прапаведніка на спачын 9чэрвеня 2021.| #Епископ_Артемий | #Синод_БПЦ и #Беларусь."І абярнулася пермога таго дня ў плач усяму народу" (2 Цар 19,2). Ніколі зноў.| #день_победы| #9_мая"І абярнулася пермога таго дня ў плач усяму народу" (2 Цар 19,2). Ніколі зноў.| #день_победы| #9_маяЛукашэнка ператрахівае Чыжа?Лукашэнка ператрахівае Чыжа?Гарыць #Беларусь. Віноўнікі адкажуць.| #Будслаў #tut.by #Вітольд_Ашурак #Пратасевіч #СтаховскийГарыць #Беларусь. Віноўнікі адкажуць.| #Будслаў #tut.by #Вітольд_Ашурак #Пратасевіч #СтаховскийШрайбман пра тое, каго і што абараняе дэкрэт Лукашэнкі | Шрайбман о декрете "о передаче власти"Шрайбман пра тое, каго і што абараняе дэкрэт Лукашэнкі | Шрайбман о декрете "о передаче власти"Ці Пуцін хворы і Лукашэнка хоча яго перажыць? | Путин болен и Лукашенко хочет его пережить?Ці Пуцін хворы і Лукашэнка хоча яго перажыць? | Путин болен и Лукашенко хочет его пережить?Адзінства і мір - ініцыятываў шмат. А Імшы не будзе. | Беларусь сегодня - молитва под запретом.Адзінства і мір - ініцыятываў шмат. А Імшы не будзе. | Беларусь сегодня - молитва под запретом.#Беларусь, як пабіты чалавек, якога пільнуюць бандзіты. | #проповедь #Сцяпан_Латыпаў| #ксёндз#Беларусь, як пабіты чалавек, якога пільнуюць бандзіты. | #проповедь #Сцяпан_Латыпаў| #ксёндзПажар у Будславе, вандалізм на тэрыторыі касцёла - гэта помста зла?| #Беларусь #тут_бай #Кожны_з_насПажар у Будславе, вандалізм на тэрыторыі касцёла - гэта помста зла?| #Беларусь #тут_бай #Кожны_з_насДзеці-сіроты палітызаваных бацькоў. Вайна коштам дзяцей- гэта маральна?| #Перемены #Беларусь #костёлДзеці-сіроты палітызаваных бацькоў. Вайна коштам дзяцей- гэта маральна?| #Перемены #Беларусь #костёл"Сілавікі - мілейшыя людзі". Магчымасць размовы святара з імі ў кантэксце 7 лістапада."Сілавікі - мілейшыя людзі". Магчымасць размовы святара з імі ў кантэксце 7 лістапада.Як размаўляць з прыхільнікамі гвалту? | #Протесты. #Репрессии. #Беларусь. #КостёлЯк размаўляць з прыхільнікамі гвалту? | #Протесты. #Репрессии. #Беларусь. #КостёлКасцёл які маўчыць, ідзе на Іюдаву здзелку. #Пяцідзесятніца.| #Энциклика о Церкви и Германском РейхеКасцёл які маўчыць, ідзе на Іюдаву здзелку. #Пяцідзесятніца.| #Энциклика о Церкви и Германском РейхеА суддзі хто? Слугі правасуддзя, ці д’ябла?| Свободу политзаключённым.| #Беларусь #костёлА суддзі хто? Слугі правасуддзя, ці д’ябла?| Свободу политзаключённым.| #Беларусь #костёл«Каб спыніць мае пропаведзі, трэба ліквідаваць мяне фізычна», - ксёндз Барок«Каб спыніць мае пропаведзі, трэба ліквідаваць мяне фізычна», - ксёндз Барок
Яндекс.Метрика