Загрузка страницы

Пажар у Будславе, вандалізм на тэрыторыі касцёла - гэта помста зла?| #Насилие #Беларусь #Кожны_з_нас

“Чаму Бог не чуе нашы малітвы, чаму мы не можам дапамагчы  малітваю свабодзе вязняў? Зло нам помсціць: пажар у Будславе справа іх рук, “мяркуючы па бядзе з катэдры"?”
Адказваючы на гэта дасланае пытанне, скажу адразу: з Богам усё ок! Ён чуе І ўсё можа!
Чаму ж Бог не выконвае просьбаў? Калі не выконвае, то хутчэй з малітвай штосьці не так, чым з магчымасці Бога. Ён жа не словы слухае, а ў сэрца ўглядаецца.

Пачуўшы  надысланае пытанне, мне адразу прыгадалася гісторыя прарока Абакума. Ён жыў у VII ст да нараджэння Хрыста і задаваў такое ж пытанне Богу:
“Дакуль, Госпадзе, я буду заклікаць – і Ты ня чуеш, буду лямантаваць Табе пра насільле – і Ты не ратуеш?
3 Навошта даеш мне бачыць зладзейства і глядзець на гароты? Рабунак і насілле перад мною, і паўстае варожасць і падымаецца разлад.
4 Ад гэтага закон страціў сілу, і суду правільнага няма: як што бязбожны адольвае праведнага, дык і суд адбываецца перакручаны.” (Абакум 2, 2-4)
Як жа нагадвае слова прарока рэальную карціну Беларусі. Думаю, таму і адказ, які дае Бог, у другім наступным раздзеле кнігі прарока, будзе вельмі добра пасаваць і ў нашай сітуацыі. У ім можна выдзеліць галоўныя думкі:
“Гора таму, хто прагне неправедных набыткаў” (Аб 2,9), “гора будаўніку горада на крыві і дойліду крэпасці на няпраўдзе!" (Аб 2,12) , а «праведны сваёй верай жыць будзе» (Аб 2, 4)

Бог – стратэг. Ён усё робіць дзеля таго, каб чалавеку вярнуць рай. А зямную дапамогу кожнаму з людзей Ён аказвае ў рамках  рэалізацыі свайго галоўнага стратэгічнага плана, які завецца планам збаўлення.

Трэба прыгадаць, што чалавек таму згубіў рай, бо ў яго жыццё ўвайшло зло. Пра першы грэх чалавека можна дыскутаваць вельмі шмат, але не падлягае дыскусіі тое, што зло ўвайшло праз хлусню і адыход чалавека ад праўды пра самога сябе. Калі пасягнуў на забаронены плод, ён адышоў ад гэтай праўды.

Хлусня, прынятая чалавекам пра самога сябе, пазбавіла і годнасці чалавека.
Сёння паміж рознымі ідэалогіямі свету ідзе барацьба за канцэпцыю чалавека. Хрысціянства падкрэслівае годнасць чалавека, што вынікае з таго, што чалавек створаны на вобраз і падабенства Божае і ёсць Божым дзіцём.

Розныя ідэалогіі прапаноўваюць чалавека трактаваць на адзін манер - інструментальна, не надаючы важкасці ні асобе чалавека, ні яго правам.

 Накшталт таго, як пісаў Ул. Маякоўскі: “единица – ноль, кому она нужна..?” Вось так, адным сказам, і перакрэсліваўся чалавек у савецкай ідэалогіі.

Сацыяльнае ж вучэнне Касцёла кажа: "Чалавечая асоба не можа і не павінна быць інструментам сацыяльных, эканамічных і палітычных структур, паколькі кожны чалавек свабодны ў імкненні сваёй канчатковай мэты" (КСВК 48)

Не дзіўна, бо ў Евангеллі Хрыстос праз прытчу пра добрага пастыра, які ідзе шукаць адну згубленую авечку, падкрэслівае, што кожная асоба мае непаўторную вартасць у Божых вачах. Адтуль і годнасць чалавека.

Як жа звязаць вышэйагучаную думку з рэаліямі беларускімі? Усё проста. Нам усім надакучыў тэрор з боку дзяржавы. Тэрор – гэта незаконнае насілле. Гвалт, якому надаюцца прававыя нормы, а разам з тым забываецца пра прынцып справядлівасці і адыходзіцца ад праўды. Папа Ян Павел ІІ некалі за часоў свайго пантыфікату у Ірландыі тлумачыў: “Насілле – гэта хлусня”.(КСВК 496).
Гэта цалкам адпавядае Божаму слову - падобную думку і параўнанне гвалту з адрачэннем ад праўды выказвае кніга Прыпавесцеў Саламона: “Гвалт бязбожных абернецца супроць іх, бо яны выракліся праўды.” (Прп 21,7)

Нікчэмнае выглядае той хто сам з’яўляецца насільнікам і апраўдвае гвалт іншых.  Псальміст у Бібліі сцвярджае: “хто любіць насілле, таго ненавідзець Бог.”( Пс  11 (10),5).

Вось так складваецца пасьянс. Аднак, разважаючы пра зло, я заўсёды заахвочваю задумвацца над пытаннем, як яго перамагчы.

Як можна перамагчы тэрор, насілле, хлусню. Адказ адзін: трэба стаць на дарогу праўды! Хрыстос казаў: ”Пазнайце праўду, а праўда вызваліць вас” (Ян 8,32).

Улада рэжыму і яго слугі, на ўсялякі кошт хочуць апраўдваць хлусню, зло, тэрор…
У краіне ёсць цэлае войска ідэолагаў, якія гэта робяць. Робіцца гэта брутальна і нахабна, так, як заўсёды дзейнічае зло. Чаго ж толькі вартае адно заяўленне праўладнага палітолага і эксперта Белай Русі Пятра Пятроўскага: “Выбары сфальсіфікаваныя, і што? Выбары ва ўсім свеце фальсіфікуюцца”. Сказаў гэта на токшоў Белсата “Кожны з нас”.

Згодна з логікай эксперта, рэжым мае ўладу, бо  застасаваў  падман і, адпаведна, калі улада не змянілася, то і дзейнічае гэта улада падманам.

У такім кантэксце няма абсалютна нічога дзіўнага, што ворагамі гэтай улады становяцца любыя СМІ і кожны, хто нясе праўдзівую інфармацыю. Тут бай папаў пад удар рэжыму менавіта з той прычыны: былі небяспечныя, бо казалі праўду.
...

Видео Пажар у Будславе, вандалізм на тэрыторыі касцёла - гэта помста зла?| #Насилие #Беларусь #Кожны_з_нас канала Ксёндз Барок
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
21 мая 2021 г. 19:38:18
00:23:55
Другие видео канала
Ці разумеюць беларусы па-ўкраінску? | Понимают ли беларусы по-украинскиЦі разумеюць беларусы па-ўкраінску? | Понимают ли беларусы по-украинскиЯк пачаць размаўляць па-беларуску? Мовазнаўца Аляксей Шэін дзеліцца сакрэтамі і лайфхакаміЯк пачаць размаўляць па-беларуску? Мовазнаўца Аляксей Шэін дзеліцца сакрэтамі і лайфхакаміПажар у Будславе - знак часу? І калі ж будуць перамены?| #костёл_Будслав | #перемены_БеларусьПажар у Будславе - знак часу? І калі ж будуць перамены?| #костёл_Будслав | #перемены_БеларусьЯк праваслаўнаму прыняць каталіцтва? Хто бліжэй Бога і народу? | Церковь или Костёл?Як праваслаўнаму прыняць каталіцтва? Хто бліжэй Бога і народу? | Церковь или Костёл?Як размаўляць з прыхільнікамі гвалту? | #Протесты. #Репрессии. #Беларусь. #КостёлЯк размаўляць з прыхільнікамі гвалту? | #Протесты. #Репрессии. #Беларусь. #КостёлШрайбман пра тое, каго і што абараняе дэкрэт Лукашэнкі | Шрайбман о декрете "о передаче власти"Шрайбман пра тое, каго і што абараняе дэкрэт Лукашэнкі | Шрайбман о декрете "о передаче власти"Зварот мэдыкаў да міністра аховы здароўя Дзьмітрыя Піневіча | Обращение медиков к ПиневичуЗварот мэдыкаў да міністра аховы здароўя Дзьмітрыя Піневіча | Обращение медиков к ПиневичуПапа, як спыніць вайну? Papa, how do you see your role when talking about Belarus? (RUS DE, ENG, PL)Папа, як спыніць вайну? Papa, how do you see your role when talking about Belarus? (RUS DE, ENG, PL)"Спрабавалі задушыць любоўю" -хутка СК інкрымінуе усім хрысціянам Беларусі. |#Пасха. Христос воскрес"Спрабавалі задушыць любоўю" -хутка СК інкрымінуе усім хрысціянам Беларусі. |#Пасха. Христос воскресКурапацкая варта - малітва і змаганне за "асноўныя правы".| #Папа_Франциск и начальники в погонах.Курапацкая варта - малітва і змаганне за "асноўныя правы".| #Папа_Франциск и начальники в погонах."Папа Францішак легалізаваў аднаполыя сужанствы" - праўда, ці не?| Церковь и ЛГБТ. Скандал Ватикана?"Папа Францішак легалізаваў аднаполыя сужанствы" - праўда, ці не?| Церковь и ЛГБТ. Скандал Ватикана?Пра мужчын, якія выратуюць Беларусь.| Мужчины защитники. Протесты. Беларусь.Пра мужчын, якія выратуюць Беларусь.| Мужчины защитники. Протесты. Беларусь."І абярнулася пермога таго дня ў плач усяму народу" (2 Цар 19,2). Ніколі зноў.| #день_победы| #9_мая"І абярнулася пермога таго дня ў плач усяму народу" (2 Цар 19,2). Ніколі зноў.| #день_победы| #9_маяДзеці-сіроты палітызаваных бацькоў. Вайна коштам дзяцей- гэта маральна?| #Перемены #Беларусь #костёлДзеці-сіроты палітызаваных бацькоў. Вайна коштам дзяцей- гэта маральна?| #Перемены #Беларусь #костёлЭпоха чаркі і шкваркі незваротна закончылася. Пра Хрыстовы ультыматум.Эпоха чаркі і шкваркі незваротна закончылася. Пра Хрыстовы ультыматум.Вам, Генеральная пракуратура, я , святар, выношу папярэджанне. (RUS, ENG, PL, DE)| Священник противВам, Генеральная пракуратура, я , святар, выношу папярэджанне. (RUS, ENG, PL, DE)| Священник противА суддзі хто? Слугі правасуддзя, ці д’ябла?| Свободу политзаключённым.| #Беларусь #костёлА суддзі хто? Слугі правасуддзя, ці д’ябла?| Свободу политзаключённым.| #Беларусь #костёлБ’ю ў звон, пакуль б’юць людзей. Вы - якія маеце ўладу прагулялі. Сыходзьце.Б’ю ў звон, пакуль б’юць людзей. Вы - якія маеце ўладу прагулялі. Сыходзьце.#Беларусь. На чыім баку Бог| Кожны з нас. | #Костёл и политика| #проповедь #ксёндз |#права_человека#Беларусь. На чыім баку Бог| Кожны з нас. | #Костёл и политика| #проповедь #ксёндз |#права_человека#БЧБ сцяг, Хрыстос, футбол і ніякой палітыкі. Або хто сапраўдны экстрэміст?| Церковь , Бчб флаг.#БЧБ сцяг, Хрыстос, футбол і ніякой палітыкі. Або хто сапраўдны экстрэміст?| Церковь , Бчб флаг.
Яндекс.Метрика