Загрузка страницы

#Беларусь, як пабіты чалавек, якога пільнуюць бандзіты. | #проповедь #Сцяпан_Латыпаў| #ксёндз

Сябры, пытаецеся што новага?
 Ды нічога, вось пару дзён таму 1чэрвеня 2021г на судзе спрабаваў сабе горла перарэзаць Сцяпан Латыпаў… Яшчэ адна спроба суіцыду палітвязня. І хоць гэта становіцца ўжо нормай – трагічныя смерці ў невысветленых абставінах, а можа і забойствы або давядзенне да самазабойстваў, колькасць палітвязняў не змяншаецца, бо за краты саджаюць усё новых невінаватых людзей.

У краіне, у якой насілле стала нормай, такія смерці абсалютна нічога новага.

Ведаеце, калі думаю пра Беларусь і шукаю яе вобраз у Пісанні, то на думку прыходзіць шырока вядомая прытча пра добрага самараніна. (Лк 10, 29-37)

У ёй гаворыцца пра абрабаванага і збітага  бандзітамі на дарозе чалавека.
Так вось, Беларусь сёння - гэта той абрабаваны чалавек…. А побач з ім і далей стаяць бандзіты, бо яны пакуль не паўцякалі пасля здзейсненага злачынства але стаяць і прыглядаюцца, каб ніхто не дапамог зняможанаму чалавеку.

Святары, якія ў прытчы прайшлі міма, у Беларусі можа і дапамаглі б абрабаванаму, але прысутнасць бандзітаў не дазваляе таго зрабіць; можа б нават і сам папа рымскі наведаў бы Беларусь, або, прынамсі, скіраваў братэрскае слова, якое так чакалі беларусы - як ніяк, мы ж усе браты, бо пісаў жа пантыфік #FratelliTutti, але ж пакуль практыка паказвае, што прасцей дамовіцца з ісламістамі ў Іраку, чым з мясцовымі “красаўцамі”, бо ў Іраку папа быў, у Беларусі – не.

(Энцыкліка #FratelliTutti – пасланне Папы Беларусі. | Папа Франциск и Беларусь. 🔥https://youtu.be/AvkFNp0CePw🔥)

Жыць з бандзітамі пад адным дахам няма ніякай прыемнасці, вось таму беларусы і не вытрымоўваюць. То з даху хто саскочыць, то хтосьці вены ўскрые або горла сабе перарэжа.

Не! Беларусы не слабыя! Яны -героі! Чаму ж тады самагубствам завяршаюць жыццё? Гэта таму, каб адабраць магчымасць у бандзітаў здзекавацца над сабой. Сваёй смерцю садзістаў пазбаўляюць асалоды ад здзеквання. Гэта так, як святыя хрысціянскія мучанікі прагнулі смерці і часам заканчвалі жыццё самагубствам, пакідаючы з ні з чым сваіх ганіцеляў.

Нашыя героі нават без зброі мацней сваіх катаў. “Прэс-хата” ў 51 дзень, праз якую прайшоў Сцяпан, ёсць аргументам на тое. Вось яго не пераканалі супрацоўнікі МУС пайсці на супрацу. Мітрапаліт Веніямін 21 мая 2021 г. падпісаў дакумент аб супрацоўніцтве БПЦ і МУС, а Сцяпан не падпісаў.
..
Дарога насілля, якую абраў рэжым у Беларусі абсалютна неновая і неўнікальная.
Можна прыгадваць безліч прыкладаў краінаў, у якіх дзяржаўны тэрарызм станавіўся нормай і практыкай, хоць бы і Аргентына з бруднай вайной  1976-1983г.г. Яе смяротнымі ахвярамі сталі каля 30 тысяч чалавек.

Хтосьці скажа, ну ладна там пастараліся людзі ўлады, сярод іх рэдка святыя трапляюць, але вось маўчанне беларускіх цэркваў на здзейсняемае беззаконне ў краіне, ну гэта ж унікальны феномен, бо цэрквы ж праз сваё слова навучання маюць быць “святлом свету"! Але ж і ў злачынным маўчанні таксама нічога новага няма. У Аргентыне Касцёл таксама маўчаў, да таго ж па словах аднаго святара - быў так блізка дыктатуры, што гэта была грахоўная ступень блізкасці. Некаторыя духоўныя нават ішлі на супрацоўніцтва з крывавым рэжымам. Былі святары, якія прымалі самы беспасрэдны ўдзел у злачынствах. У выніку, пасля як закончылі з хунтай, прынамсі адзін з 30 публічна абвінавачаных святароў атрымаў рэальны турэмны тэрмін – сем год зняволення.

Так што сённяшняя беларуская сітуацыя ўнікальнай не ёсць і пад гэтым поглядам.
Проста разгойданая падчас апошніх выбараў хваля хлусні і насілля ўсё не спыняцца і цалкам накрывае Беларусь. А гэта ж і не дзіва. Пра небывалая рэпрэсіі, якія чакаюць нас я заяўляў яшчэ 16 жніўня 2020 у відэа “Я іду на марш свабоды. Я супраць насілля і хлусні.” https://youtu.be/MKl0TDpaVDM

Так, згодзен, пакуль няма масавых забойстваў, ёсць толькі канвеерны здзек і катаванне за кратамі, захопленых сілавікамі мірных грамадзянаў. Аднак, і Беларусь яшчэ не перегарнула мінулагоднюю старонку гісторыі пад назвай “выбары”. І не вядома, што нас чакае заўтра.

Але ж вядома адназначна: калі сітуацыя не ўнікальная, то мы павінны ведаць таксама, што згодна з досведам іншых краінаў - усе дыктатары паміралі і мала хто з іх дажываў да спакойнай старасці. Два аргентынскія кіраўнікі хунты былі асуджаныя на 30 і 50 гадоў турэмных тэрмінаў. Так будзе і ў Беларусі.

Кожны дзень нашага жыцця паказвае, што  дна, ў злачынных дзеяннях сілавікоў і прыслугоўваючых рэжыму, няма. Але і гісторыя паказвае - кожная дыктатура заканчваецца трыбуналам!

Так што я абсалютна спакойны калі адкрыта выступаю супраць насілля.
У той самай Аргентыне было каля 150 святароў якія адкрыта выказваліся супраць рэжыму, безумоўна за гэта цярпелі. Вышэйшыя  іерархі касцёла, якія не выказваліся і не цярпелі, пасля прасілі прабачэнне.

І як бы не хацелася, каб у Беларусі пасля, як мы ўжо будзем ізноў жыць па законах, хтосьці казаў пра нашыя цэрквы, як Аргентынскі святар Рубэна Капітаніо пра касцёл часоў хунты: ”Касцёл быў як маці, якая не дбала пра сваіх дзяцей. Нікога не забіў, але і нікога не выратаваў.”

Видео #Беларусь, як пабіты чалавек, якога пільнуюць бандзіты. | #проповедь #Сцяпан_Латыпаў| #ксёндз канала Ксёндз Барок
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
3 июня 2021 г. 16:28:56
00:16:04
Другие видео канала
Як пачаць размаўляць па-беларуску? Мовазнаўца Аляксей Шэін дзеліцца сакрэтамі і лайфхакаміЯк пачаць размаўляць па-беларуску? Мовазнаўца Аляксей Шэін дзеліцца сакрэтамі і лайфхакаміМісія прарока і папярэджанне ад пракурора. | #священник преступник? #Беларусь #костёлМісія прарока і папярэджанне ад пракурора. | #священник преступник? #Беларусь #костёл«Голыя пастраеньні, складаньне фігурак зь людзей, зьбіцьцё»«Голыя пастраеньні, складаньне фігурак зь людзей, зьбіцьцё»“Заходжу ў камеру, а там Лябедзька на падлозе спіць” | Захожу в камеру, а там Лебедько на полу спит“Заходжу ў камеру, а там Лябедзька на падлозе спіць” | Захожу в камеру, а там Лебедько на полу спит"Папа Францішак легалізаваў аднаполыя сужанствы" - праўда, ці не?| Церковь и ЛГБТ. Скандал Ватикана?"Папа Францішак легалізаваў аднаполыя сужанствы" - праўда, ці не?| Церковь и ЛГБТ. Скандал Ватикана?Адстаўка непатапляльнага Шэймана/Отставка непотопляемого ШейманаАдстаўка непатапляльнага Шэймана/Отставка непотопляемого ШейманаРубікон. Я святар Хрыстовы, а не "дорогой священнослужитель Лукашенки".| #Ксёндз против. #БеларусьРубікон. Я святар Хрыстовы, а не "дорогой священнослужитель Лукашенки".| #Ксёндз против. #БеларусьТысячыгадовая спадчына хрысціянства ў Беларусі - падмурак будучыні.| #Иоан_Креститель #Предтеча.Тысячыгадовая спадчына хрысціянства ў Беларусі - падмурак будучыні.| #Иоан_Креститель #Предтеча.⚡️КГБ в Афинах / Швеция отказалась от шампанского / Поставки газа в обход Беларуси⚡️КГБ в Афинах / Швеция отказалась от шампанского / Поставки газа в обход Беларуси#Ксёндз адказвае апанентам і ботам. | #Проповедь| #БеларусьСегодня  #церковь #костёл#Ксёндз адказвае апанентам і ботам. | #Проповедь| #БеларусьСегодня #церковь #костёлБеларускую польку выгналі з краіны без пашпарту/Польку из Беларуси выгнали из страны без паспортаБеларускую польку выгналі з краіны без пашпарту/Польку из Беларуси выгнали из страны без паспорта"Сілавікі - мілейшыя людзі". Магчымасць размовы святара з імі ў кантэксце 7 лістапада."Сілавікі - мілейшыя людзі". Магчымасць размовы святара з імі ў кантэксце 7 лістапада.Позорный памятник режиму, Нобелевка мира – Путину и всё остальное. Обзор новостей от 15.05.2021Позорный памятник режиму, Нобелевка мира – Путину и всё остальное. Обзор новостей от 15.05.2021На суд надзелі кайданкі. Двое сутак была ў турме журналістка за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі»На суд надзелі кайданкі. Двое сутак была ў турме журналістка за «распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі»Героі не паміраюць. | #проповедь #Беларусь сегодня. |#Церковь и политика| #ксёндзГероі не паміраюць. | #проповедь #Беларусь сегодня. |#Церковь и политика| #ксёндзТроіцкі: каго хоча Пуцін замест Лукашэнкі? | Троицкий: Кого хочет Путин вместо Лукашенко?Троіцкі: каго хоча Пуцін замест Лукашэнкі? | Троицкий: Кого хочет Путин вместо Лукашенко?Раманчук пра неэфектыўнасць сектаральных санкцыяў | Романчук о неэффективности секторальных санкцийРаманчук пра неэфектыўнасць сектаральных санкцыяў | Романчук о неэффективности секторальных санкцийЧалый, Богрецов о политике и экономике Беларуси | Чалы, Баграцоў пра беларускую палітыку і эканомікуЧалый, Богрецов о политике и экономике Беларуси | Чалы, Баграцоў пра беларускую палітыку і эканомікуЗа балаклавай не схаваешся! | #проповедь #ксёндз #Беларусь_сегодняЗа балаклавай не схаваешся! | #проповедь #ксёндз #Беларусь_сегодняКсендз очень доступно разложил, почему Лукашенко - зло | Костел с народомКсендз очень доступно разложил, почему Лукашенко - зло | Костел с народом
Яндекс.Метрика