Загрузка страницы

Героі не паміраюць. | #проповедь #Беларусь сегодня. |#Церковь и политика| #ксёндз

Беларускі Армагедон мае свой каларыт і сваеасаблівыя знакі. Адным з іх ёсць такі, калі хтосьці замест таго, каб садзіць бульбу, саджаюць чужыя самалёты, а невінаватых людзей усё часцей садзяць у турмы. У Беларусі колькасць палітвязняў расце з кожным твднем і набліжаецца да пяцісот.

Сапраўды, сітуацыя ў краіне настолькі становіцца непрадказальнай і незразумелай, што падаецца  прарок Іерамія гаворачы: “Нават прарок і святар блукаюць па краіне нічога не разумеючы" (Ер 14,18), казаў пра беларускія рэаліі. Некаторыя іерархі царкоўныя не разумеюць - таму і маўчаць, а некаторыя самі амаль прызнаюцца, што не могуць адрозніць дабро ад зла.

(🔥тут Гарыць #Беларусь. Віноўнікі адкажуць.| #Будслаў #tut.by #Вітольд_Ашурак #Пратасевіч #Стаховский 👍🔥https://youtu.be/ToDttRD9lzg🔥)

Згадзіцеся, гэта цікавы час. Па свойму ён канешне страшны, але толькі не для веруючага чалавека. Бо вернік заўсёды глядзіць на свет вачыма веры і бачыць Бога, які выходзіць на арэну гісторыі.
У Касцёле каталіцкім, калі адзначаецца ўрачыстасць Святой Тройцы, чытаецца ўрывак з Бібліі, з Кнігі Другазаконня; у ім аўтар звяртае ўвагу на непаўторную веліч Бога, якая выяўляецца праз Яго чыны ў гісторыі веруючага народа. Тайну трыадзінага Бога магчыма зразумець на столькі наколькі магчыма зразумець дзейнасць Бога ў гісторыі чалавецтва.  “... ці спрабаваў некалі Бог прыйсці і выбраць сабе народ паміж іншага народу праз выпрабаванні, знакі і цуды, і вайну, моцнаю рукою і ўзнятым плячом, і праз чыны страшныя — праз усё тое, што зрабіў для вас Пан, Бог ваш, перад вашымі вачыма ў Егіпце?” (Дрг 4,34).

Так вось гэтыя словы даюць упэўненасць у тым, што калі нават мы ўсё часцей становімся сведкамі страшных падзей, Бог далей кантралюе сітуацыю і не пакідае таго чалавека які паверыў у Яго.

А ўсе выпрабаванні, якія Бог спасылае нам, вядуць нас да прыбліжэння дня Божага правасуддзя і завяршэння Армагедона. І вось гэты час для вернікаў становіцца магчымасцю раздзяліць лёс герояў, далучаючыся да пераможцаў на баку дабра.

Прарок Ёэль, прадказваючы дзень апошняга суда, кажа: “Абвясціце пра гэта паміж народамі, падрыхтуйцеся да вайны, разбудзіце адважных; хай выступяць, падымуцца ўсе ваяры. Перакуйце аралы вашыя на мячы і сярпы вашыя – на дзіды; слабы хай гаворыць: я дужы. Спяшайцеся і сыходзьцеся; туды, Госпадзе, вядзі Тваіх герояў.” (Ёэля 3, 9-11)

Для прарока ўсё ясна: калі зло паказвае ашчэрванне зубоў, не да міру трэба заклікаць, але зло трэба ўтаймаваць, беззаконне - асудзіць, а злачынцам даць магчымасць несці справядлівае пакаранне. А таму, як зло вялікае, то і для праведнікаў надыходзіць час гераізму. Заўважце, у Бібліі героі становяцца героямі моцай Бога і ніяк інакш. І Бог праз герояў зменяе гісторыю.

(🔥Касцёл які маўчыць, ідзе на Іюдаву здзелку. #Пяцідзесятніца.| #Энциклика о Церкви и Германском Рейхе🔥 https://youtu.be/erryg8ev7xY👍)

Таму і герой Беларусі, які трагічна загінуў у турме, Вітольд Ашурак, 18 снежня 2020 г пісаў з-за кратаў: “Нас няма зараз з вамі, тымі, хто застаўся на волі. Але мы не памерлі і не сашлі назаўжды! Мы вернемся. Мы абавязкова вернемся! Проста сёння час быць героямі прышоў для вас! І я ўпэўнены, што вы – героі!”

Яшчэ раз паўтару, згодна з задумай Божай, героем можа быць кожны, кожны з кім Бог. Так кажа прарок Захарыя: “І яны будуць, як героі, што топчуць ворагаў на вайне, як гразь на вуліцы, і змагацца будуць, бо Гасподзь з імі...” (Захарыі 10, 5)

Героем можа стаць кожны беларус, нават калі дагэтуль у сваім жыцці нічога больш вялікага, чым садзіць бульбу і не рабіў. Дастаткова сёння абраць бок дабра, быць на адным баку з Госпадам, назваць зло па імені. І Бог зробіць цябе героем.

Як вядома #героінепаміраюць, але каб стаць такім, трэба быць гатовым памерці ў змаганні са злом. Тады і Бог дазволіць жыць вечна ў супольнасці з Ім, існым у трох Асобах.
 
 
 
 
 
 

Видео Героі не паміраюць. | #проповедь #Беларусь сегодня. |#Церковь и политика| #ксёндз канала Ксёндз Барок
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
30 мая 2021 г. 20:04:44
00:11:20
Другие видео канала
Бога трэба слухацца больш, чым людзей. | #беларусь #касцёл #нетвойнеБога трэба слухацца больш, чым людзей. | #беларусь #касцёл #нетвойнеІмша анлайн. #ВаршаваІмша анлайн. #ВаршаваТрансляцыя. Імша. Касцёл. ВаршаваТрансляцыя. Імша. Касцёл. ВаршаваВялікая Пятніца. Крыж - адлюстраванне ўсёй гістроыі жыцця Хрыста і кожнага з нас.| #Пасха. #постВялікая Пятніца. Крыж - адлюстраванне ўсёй гістроыі жыцця Хрыста і кожнага з нас.| #Пасха. #постПакаяльны ліст - пісаць ці не? | #беларусь #амнистия #политзаключенныеПакаяльны ліст - пісаць ці не? | #беларусь #амнистия #политзаключенныеДумкі перад раством. | #Беларусь #РаствоДумкі перад раством. | #Беларусь #РаствоТрансляцыя Святой ІМШЫ. Вігілія Пасхальная. |#ВаршаваТрансляцыя Святой ІМШЫ. Вігілія Пасхальная. |#ВаршаваТрансляцыя Святой Імшы. #касцёл. Варшава.Трансляцыя Святой Імшы. #касцёл. Варшава.Уваскрослы Хрыстос па-за канкурэнцыяй. | #беларусь #войнаукраина #пасхаУваскрослы Хрыстос па-за канкурэнцыяй. | #беларусь #войнаукраина #пасхаЗмiцер Хведарук. Як стаў палітыкам, прыняў хрост. | #беларусь #церковь #политикаЗмiцер Хведарук. Як стаў палітыкам, прыняў хрост. | #беларусь #церковь #политикаТрансляцыя Імшы. #Касцёл св.Аляксандра. #ВаршаваТрансляцыя Імшы. #Касцёл св.Аляксандра. #ВаршаваВайну можна спыніць перамогай праўды і справядлівасці. Размова на Белсаце.Вайну можна спыніць перамогай праўды і справядлівасці. Размова на Белсаце.Намеры Божыя і планы чалавека. | #проповедь #церковь #божаесловаНамеры Божыя і планы чалавека. | #проповедь #церковь #божаесловаАльтэрнатыва ёсць заўсёды. |  #пятидесятница #беларусь #католицизмАльтэрнатыва ёсць заўсёды. | #пятидесятница #беларусь #католицизм#Хрысціянін і рэлігійны пераслед.  | #Священник и #католики про #кризис_Беларусь#Хрысціянін і рэлігійны пераслед. | #Священник и #католики про #кризис_БеларусьЧаму Касцёл у Беларусі не кананізаваў мучанікаў з СССР?| #беларусь #церковь #христианствоЧаму Касцёл у Беларусі не кананізаваў мучанікаў з СССР?| #беларусь #церковь #христианствоІснаванне Касцёла пасля каронавіруса. Будзе, ці не?| Церковь в современном мире.Існаванне Касцёла пасля каронавіруса. Будзе, ці не?| Церковь в современном мире.Становішча Царквы ў Беларусі 2020-2022гг. Што далей? | # #беларусь #церковь #РПЦСтановішча Царквы ў Беларусі 2020-2022гг. Што далей? | # #беларусь #церковь #РПЦ#Трансляцыя Імшы онлайн. |#Касцёл #Варшава#Трансляцыя Імшы онлайн. |#Касцёл #ВаршаваТрансляцыя. ІМША.Трансляцыя. ІМША.Божае Нараджэнне. Святая Імша 25-га снежня. Варшава.Божае Нараджэнне. Святая Імша 25-га снежня. Варшава.
Яндекс.Метрика