Загрузка страницы

Гарыць #Беларусь. Віноўнікі адкажуць.| #Будслаў #tut.by #Вітольд_Ашурак #Пратасевіч #Стаховский

Будслаў, Вітальд Ашурак, Тut.by, Раман Пратасевіч, Дзмітры Стахоўскі - гэтыя ўсе імёны і назвы, гучаць як назвы кропак ўзгарання пажару. Гарыць Беларусь.

Бог дазваляе гарэць нашай краіне, каб чалавек мог ачышчацца ў гэтым агні. Так як святар Елеазар у народзе абраным, звяртаючыся да воінаў, якія вярнуліся з вайны, патрабаваў ад іх ачышчэння і загадваў усё прапусціць праз агонь (пар. Ліч 31, 21-24), так Бог сёння прапускае праз агонь пажару.

У гэтым агні мае згарэць усё тое, што перашкаджае нам быць свабоднымі і незалежнымі ад унутранага зла. Бог прагне ачышчэння кожнага закуточка нашай душы і перадусім таго, ў якім некаторыя з нас, сустракаючыся са страхам, апраўдваюць насілле і беззаконне.

З іншага боку, згодна з загадам які Бог даў народу пасля вызвалення з няволі егіпецкай, віноўнік пажару вінен заплаціць удвая: “Калі з’явіцца агонь і ахопіць пожню і выпаліць капіцы, альбо жніво, альбо поле, дык павінен заплаціць, хто ўчыніў гэты пажар, удвая.”
(Выхад 22, 6)

І пра гэта вінен памятаць кожны, хто сёння забыўся аб тым, што за ўчыненае трэба будзе адказваць.
...
Сённяшні пажар – гэта як працяг Беларускага Армагедону, які пачаўся ў жніўні 2020г. Я ўзгадваю сваё разважанне, якім дзяліўся 8 жніўня таго ж года. Біблія пра гэты час кажа, што жывыя будуць зайздросціць мёртвым. У кнізе Адкрыцця даслоўна чытаем: “У тыя дні людзі будуць шукаць смерці, ды не знойдуць яе; захочуць памерці, ды смерць уцячэ ад іх.” (Адкр 9,6)

(👍Беларускі Армагедон. Што адбываецца ў Беларусі? Што адбываецца з намі? Выбары 2020. https://youtu.be/w5u3sCS28Gc 👍)

Можна меркаваць, такі час, калі не настаў, то ўсё бліжэй. З вялікім болем і сумам у сэрцы прачытаў на партале “Вясна" навіну пра самазагубства семнаццацігадовага Дзмітрыя  Стахоўскага з Мінска, што адбылося 25 мая 2020г. Юнак у перадсмяротным паведамленні ў сацыяльнай сетцы “Укантакце” у сваёй смерці вінаваціць СК: напярэдадні быў у іх на допыце, бо яго вінавацілі па крымінальнай справе- удзел у пратэстах у жніўні мінулага года. Хлопец не вытрымаў маральнага ціску, хацеў жыць, але не змог - смерць яму падалася не такая жорсткая, як беларускае правасуддзе і як жыццё ў “квітнеючай" Беларусі.

🔥Касцёл які маўчыць, ідзе на Іюдаву здзелку. #Пяцідзесятніца.| #Энциклика о Церкви и Германском Рейхе 🔥https://youtu.be/erryg8ev7xY🔥🔥🔥

Рэжым напэўна хоча, каб мы звыкліся з катаваннем і забойствам людзей, што адбываюцца на турэмныя камеры відэаназірання. Запісы, якія паказаў СК нібыта з апошнімі хвілінамі жыцця Вітальда Ашурка, гэта як нібыты рэаліці-шоў. Назіраць за такім было б не палюдзку, калі адбывалася б з чалавекам, які за плячамі мае нават крымінальнае злачынства; тым больш гэта кепска, калі ў калоніі такое зрабілі з чалавекам, які жыў з верай у Бога ў сваім сэрцы. І з той самай верай імкнуўся змяніць нашу Беларусь.

Трымаўся прынцыпа Апостала Паўла “зло дабром перамагай”, так казалі пра яго тыя, з кім разам маліўся за Беларусь, калі яшчэ быў на волі. Пішучы лісты з турмы, ён не праклінаў, але верачы ў перамогу дабра над злом, казаў, што не аб чым не шкадуе, бо сумленне чыстае мае. Пра яго сябры кажуць: “Сумленне было ягоным сцягам, якое ён годна нёс праз жыццё", “ён меў абвостранае пачуццё справядлівасці".

Я не сумняваюся, што ў выпадку трагічна памерлага Вітольда, здзейсніліся словы Хрыста “шчаслівыя тыя, хто церпіць за праўду" і Бог пасля смерці забраў яго ў сваё Валадарства. Ён ёсць пакутнікам новай Беларусі. Ён мучанік Валадарства Божага.

Яго забіў рэжым, яго забілі несправядлівыя суддзі і пракуроры, яго забілі абыякавыя жыхары краіны, яго забілі прапаведнікі, якія прамаўчалі на здзейснянае беззаконне ў краіне.
Калі я пабачыў здымкі, як Вітольда паклалі ў труну, мне прагадаліся словы прарока Ісая пра слугу Яхвэ: “Не меў ён ані прывабнасці, ані бляску, каб на Яго паглядзець, ані выгляду, каб нам падабацца” (Іс 53,2). Яго твар быў збіты настолькі, што нават быў прыкрыты, але акурат праз скалечанасць, ён як ніколі быў падобны да Хрыста, ў якога верыў.
Веру, Хрыстос у Валадарстве Божым апранне яго ў сваю хвалу. І мы атрымалі нябеснага заступніка.

Беларусь чакае лепшы час! Ахвяры мучанікаў не будуць дарэмныя. Пажар скончыцца.
Аднак памятайце, свабода не даецца, свабода здабываецца.

З намі праўда і Бог.

Видео Гарыць #Беларусь. Віноўнікі адкажуць.| #Будслаў #tut.by #Вітольд_Ашурак #Пратасевіч #Стаховский канала Ксёндз Барок
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
26 мая 2021 г. 21:21:03
00:13:18
Другие видео канала
Царква захварэла. Прапаведніка на спачын 9чэрвеня 2021.| #Епископ_Артемий | #Синод_БПЦ и #Беларусь.Царква захварэла. Прапаведніка на спачын 9чэрвеня 2021.| #Епископ_Артемий | #Синод_БПЦ и #Беларусь.Пажар у Будславе, вандалізм на тэрыторыі касцёла - гэта помста зла?| #Беларусь #тут_бай #Кожны_з_насПажар у Будславе, вандалізм на тэрыторыі касцёла - гэта помста зла?| #Беларусь #тут_бай #Кожны_з_нас#Салідарнасць па-беларуску. Каін не беларус.| #Костёл и политика. #проповедь.#Салідарнасць па-беларуску. Каін не беларус.| #Костёл и политика. #проповедь.Касцёл які маўчыць, ідзе на Іюдаву здзелку. #Пяцідзесятніца.| #Энциклика о Церкви и Германском РейхеКасцёл які маўчыць, ідзе на Іюдаву здзелку. #Пяцідзесятніца.| #Энциклика о Церкви и Германском РейхеУладзімір Некляеў. СУМЛЕННЕУладзімір Некляеў. СУМЛЕННЕ#Беларусь, як пабіты чалавек, якога пільнуюць бандзіты. | #проповедь #Сцяпан_Латыпаў| #ксёндз#Беларусь, як пабіты чалавек, якога пільнуюць бандзіты. | #проповедь #Сцяпан_Латыпаў| #ксёндзГероі не паміраюць. | #проповедь #Беларусь сегодня. |#Церковь и политика| #ксёндзГероі не паміраюць. | #проповедь #Беларусь сегодня. |#Церковь и политика| #ксёндзДзеці-сіроты палітызаваных бацькоў. Вайна коштам дзяцей- гэта маральна?| #Перемены #Беларусь #костёлДзеці-сіроты палітызаваных бацькоў. Вайна коштам дзяцей- гэта маральна?| #Перемены #Беларусь #костёлВадзім Пракоп'еў: З Лукашэнкам трэба размаўляць на ягонай мове | Вадим Прокопьев. ЭксклюзивВадзім Пракоп'еў: З Лукашэнкам трэба размаўляць на ягонай мове | Вадим Прокопьев. ЭксклюзивБрытанскае грамадзтва нарэшце адкрыла для сябе БеларусьБрытанскае грамадзтва нарэшце адкрыла для сябе БеларусьЦі вераць на Захадзе ў мірны сыход Лукашэнкі? | Верят ли на Западе в мирный уход Лукашенко?Ці вераць на Захадзе ў мірны сыход Лукашэнкі? | Верят ли на Западе в мирный уход Лукашенко?Ці экстрадуюць Цапкалу з Латвіі ў Беларусь? | Экстрадируют ли Цепкало из Латвии в Беларусь?Ці экстрадуюць Цапкалу з Латвіі ў Беларусь? | Экстрадируют ли Цепкало из Латвии в Беларусь?Халезін пра санкцыі і "культурны супраціў" | Халезин о санкциях и "культурном сопротивлении"Халезін пра санкцыі і "культурны супраціў" | Халезин о санкциях и "культурном сопротивлении"“Заходжу ў камеру, а там Лябедзька на падлозе спіць” | Захожу в камеру, а там Лебедько на полу спит“Заходжу ў камеру, а там Лябедзька на падлозе спіць” | Захожу в камеру, а там Лебедько на полу спитПра што гавораць Лукашэнка і Пуцін? /О чем говорят Лукашенко и Путин?Пра што гавораць Лукашэнка і Пуцін? /О чем говорят Лукашенко и Путин?Вольга Карач – пра сыход Лукашэнкі / Ольга Карач – про уход ЛукашенкоВольга Карач – пра сыход Лукашэнкі / Ольга Карач – про уход Лукашенко3 ліпеня ўлады загадалі ўсім маліцца "за Беларусь"! Касцёл праспявае #МагутныБожа. | #Костёл против?3 ліпеня ўлады загадалі ўсім маліцца "за Беларусь"! Касцёл праспявае #МагутныБожа. | #Костёл против?Павел Латушка пра Рамана Пратасевіча на брыфінгу МЗС у эфіры «Белсат»Павел Латушка пра Рамана Пратасевіча на брыфінгу МЗС у эфіры «Белсат»«У рэжыму скончыліся хітрыкі». Прагнозы аўтара кнігі пра Беларусь пад Лукашэнкам«У рэжыму скончыліся хітрыкі». Прагнозы аўтара кнігі пра Беларусь пад ЛукашэнкамТрансляцыя з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны МарыіТрансляцыя з архікатэдральнага касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
Яндекс.Метрика