Загрузка страницы

Зміцер Вайцюшкевіч - Вясновы дзень (2004)

"Паравоз кахання"
Словы Рыгора Барадуліна
(правапіс дарэформенны)
http://www.todar.net/downloads/lyrics/paravoz_kahannia.doc
http://www.svaboda.org/Content/Article/789655.html

Вясновы дзень быў радасьцю даўгі,
Ды скарацеў, зрабіўшыся зімовым.
Цяпер даўжэе ноч маёй тугі,
Яна не падуладная замовам.

Я разумею ноч, а мне яна
Не паспрыяе, не паспагадае.
Тады было сьвятло, была вясна,
Цяпер азябла цемра галадае.

А ўсё таму, што Вас няма са мной,
А Вы былі калісьці ці ніколі,
Былі маёй зялёнаю вясной,
Вясёлаю бярэзінаю ў полі.

Як той бяздушны вецер, я п'янеў,
І быў зялёны я ў сваім наіве.
Быў добры першы гром, і першы гнеў,
І першы сьлед на некранутай ніве.

Штоноч даўжэе ноч маёй тугі,
Радзей вясновае сьвітаньне сьніцца.
Зьвіняць майго адчаю ланцугі.
Самота беспрасьветная цямніца.

Видео Зміцер Вайцюшкевіч - Вясновы дзень (2004) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
6 марта 2010 г. 5:44:13
00:05:43
Яндекс.Метрика