Загрузка страницы

О, Збаўца, неба разарві!

О, Збаўца, неба разарві,
сыйдзі да нас Ты з вышыні,
зьнішчы нябесныя замкі
і з намі будзь ва ўсе вякі.

О, Божа, з неба зьлі расу,
каб Збаўцы бачыць нам красу.
Воблакі, плачце вы дажджом
на Пана праз Якубаў дом.

Гара з далінаю квітней,
зямля наўкола зеляней,
нам гэту кветку райску дай.
О, Збаўца, Ты з зямлі ўзрастай.

Дзе Суцяшэньне наша ёсьць,
наша Надзея, мілы Госьць?
З залі высокай ўзглянь, мы тут,
суцеш ў даліне сьлёз, пакут.

Прыгожа Зорка, Сонца Ты,
жадаем быць з Табой заўжды.
Шлях нам у цемры асьвяці,
ласкі праменьнем зіхаці!

Сярод нядолі мы й пакут,
сьмерць прад вачыма злая тут.
Нас Ты вядзі Сваёй рукой
у вечны неба супакой.

Видео О, Збаўца, неба разарві! канала брат Эмануэль
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
24 декабря 2017 г. 0:07:51
00:02:37
Яндекс.Метрика