Загрузка страницы

да сьв Юзафа

Шчасьлівы, хто ёсьць пад апекай
Патрона добрага Юзэфа.
Боязі хай не паддаецца,
Юзаф пры ім застаецца –
Ёсьць пры ім.

Прэч ідзі, злая марнасьць сьвету,
Губіш ты сьветлыя ўсе мэты,
Маю я вернага Юзэфа,
У жыцьці – лепшая апека
Ёсьць пры мне!

Саступі, брыдкі дух шатана,
Не табе я служу аддана.
Пекла так да ахвяр ахвоча,
Небыцьцём загубіць захоча –
Буду жыць!

Бо Юзаф кожнае хвіліны
Сьцеражэ ад ліхой правіны.
Са сваёй не аддасьць апекі,
Згінуць мне ён не дасьць навекі –
Па сконе.

Дай жа мне, добры мой Юзэфе,
У жыцьці пэўнасьці бясьпеку.
Пры канцы ж – лёгкае скананьне
І грахоў ласку дараваньня –
Пры сьмерці.

Видео да сьв Юзафа канала брат Эмануэль
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
19 марта 2018 г. 2:47:46
00:02:47
Яндекс.Метрика