Загрузка страницы

Навэнна да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі

1. Марыя без грэху зачата - заступніцай нашай будзь. (х2)
Ты, што прыгажэй за ліванскія кедры
у Сэрцы Тваім Беззаганным.
Марыя без грэху, без грэху зачата
ў Цябе прытулку шукаем.
Марыя без грэху зачата - заступніцай нашай будзь!

2. Заранка, што ззяеш на небе - заступніцай нашай будзь. (х2)
Ты, вечнае слова святога Касцёла
слаўнейшая за Херувімаў.
Марыя без грэху, без грэху зачата
ў Цябе прытулку шукаем.
Марыя без грэху зачата - заступніцай нашай будзь!

3. Яснейша за сонца і зоркі - заступніцай нашай будзь. (х2)
Для грэшнікаў Ты паратунак надзейны
Ты - збаўленых вечная радасць.
Марыя без грэху, без грэху зачата
ў Цябе прытулку шукаем.
Марыя без грэху зачата - заступніцай нашай будзь!

4. Цудоўнейшая за ўсе скарбы - заступніцай нашай будзь. (х2)
Ты, што прыгажэй за ліванскія кедры
у Сэрцы Тваім Беззаганным.
Марыя без грэху, без грэху зачата
ў Цябе прытулку шукаем.
Марыя без грэху зачата - заступніцай нашай будзь!

Дзень 8 навэнны:
О Марыя, Ты з’явілася на гэтай зямлі, як лілея паміж цернямі, заквітнела дасканалай прыгажосцю, чаруючы сваім духоўным хараством. Дапамагай нам развіваць у сабе духоўнае жыццё, прасякнутае нябеснаю ласкаю, нягледзячы на спакусы, слабасці і атакі падступных людзей.

Вітай, Марыя...
Хвала Айцу...

С.: Маліся за нас, Беззаганная Панна.
Усе: Каб сталіся мы годнымі абяцанняў Хрыстовых.

Молімся. Божа, Ты праз Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны Марыі падрыхтаваў годнае месца прабывання для свайго Сына, а праз будучыя заслугі смерці Хрыста захаваў Яе ад усялякага граху, дзякуючы Яе заступніцтву дазволь і нам прыйсці да Цябе з чыстым сэрцам. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

Видео Навэнна да Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі канала брат Эмануэль
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
7 декабря 2021 г. 1:12:21
00:06:59
Яндекс.Метрика