Загрузка страницы

Андрэй Мельнікаў - Песня з мінуўшчыны (1994)

Словы і музыка Андрэя Мельнікава
http://www.vershy.ru/content/pesnya-zi-minuushchyny
http://bellib.net/authors/mielnikaw/PiesniaZMinuwscyny.shtml

Над краiнай — хмары, хмары...
Крыкнеш гучна — глуха, глуха...
Нашыя надзеi-мары
Замятае завiруха.
Жах у чалавечым сэрцы.
Цемра ў краi даўгачасна.
Толькi у тваiм вакенцы,
Ў iм адным, святло не згасла.

Выйдзi, ясна панна,
Выйдзi, мая кахана.
Я цябе чакаю ў парку,
I са мною мае конi,
Што па снезе ад фальварку
Да няздрадзiўшага войску
Панясуць нас шпарка-шпарка,
I нiхто нас не дагонiць.

Цераз пожнi, цераз пушчы,
Мiма вёсак, мiма вежаў,
Мiма замкаў старажытных
Да мясцiн, дзе нас сустрэнуць,
Да мясцiн, дзе падтрымаюць
Нашы сябры-аднадумцы
З усёй Рэчы Паспалiтае.

Па расцерзанай Айчыне
Чужаземны Войскi рышчуць.
Крумкачы спраўляюць трызну,
Але знiкнуць папялiшчы.
Незалежнасцi паходня
Ў нас i гонар, i сумленне.
Пад харугвамi з "Пагоняй",
Пад сцягамi "Адраджэньня"

Прыйдзем, ясна панна,
Прыйдзем, мая кахана,
З нашым войскам незалежным
Да сваёй зямлi адзiнай.
Вернем лясы i паркi,
Вернем свае фальваркi.
I калiсцi непазбежна
Мы адродзiм ўсю краiну.

Нашыя маёнткi ў пушчах,
Нашы вёскi, нашы вежы,
Нашы замкi старажытныя.
Ад Балтыку i да Крыму,
Да мясцiн, дзе падтрымаюць
Нашы сябры-аднадумцы
З усёй Рэчы Паспалiтае.

Видео Андрэй Мельнікаў - Песня з мінуўшчыны (1994) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
30 октября 2010 г. 7:06:33
00:03:21
Яндекс.Метрика