Загрузка страницы

Андрэй Мельнікаў - Шляхецкая (1994)

Словы Андрэя Мельнікава
http://www.vershy.ru/content/shlyakhetskaya

Войска Літоўскае руша у паход -
Пешыя і конныя шляхам на усход,
Даць адпор суседскаму кату-лютару,
Грознаму драпежніку - маскоўскаму звяру.

Віленцы, гародзенцы, нясвіжцы, пінчукі,
Троцкія коннікі, слуцкія стралкі...
З Менску і з Віцебску, з Воршы над Дняпром...
З шаблямі, з дзідамі, з нашым штандаром.

Прыпеў:
Шляхта літоўская, руская, пруская, жамойцкая, мазавецкая...
Праваслаўныя і каталікі у супольніцтве навечна,
У супольніцтве навечна.

Неабсяжнай хмараю сталі ля ракі
З іхнымі штандарамі маскоўскія палкі.
Прагнуць псы баярскія айчыну рабаваць,
Запанаваць абшарамі, дзяўчын пагвалтаваць.

Не дадзім жа ворагам наш народ ганьбіць!
Як жылі мы вольныя - так і будзем жыць!
Дык уперад воі! Хай ракою кроў!
За сцягі, за волю! За зямлю бацькоў!

Прыпеў.

Видео Андрэй Мельнікаў - Шляхецкая (1994) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
30 октября 2010 г. 5:23:12
00:03:05
Яндекс.Метрика