Загрузка страницы

Андрэй Мельнікаў - Пагоня (1994)

Словы Андрэя Мельнікава
http://www.vershy.ru/category/andrei-melnikau

Шмат гадоў, шмат стагоддзяў таму,
Калі ворагі лезлі да нас,
Бралі зброю і йшлі на вайну
Ўсе, хто мог тую зброю трымаць.
Поўнач, поўдзень, захад і ўсход -
Татарва, маскалі, крыжакі...
Адстаяць незалежным народ
Шлі ў смяротную бойку палкі.
Захлыналась крывёю зямля,
Па палетках бадзяўся пажар...
Толькі хтосьці высока трымаў
Сымбаль годнасці - волі штандар:

Прыпеў:
Белы вершнік на белым кані
Прамянём на чырвоным гарыць.
Белы вершнік з бліскучым мячом,
З тарчаю з патрыяршым крыжом.

Дык паўстань жа, сагнуты народ,
Пыл і бруд пастрахвай з калень.
Гэта ж твой разорваюць дом,
Гэта ж твой атручваюць хлеб,
Гэта ж твой зневажаюць сцяг,
Гэта ж голас заглушваюць твой,
Гэта ж ты ўсё жыццё у гасцях
На зямлі згвалтаванай сваёй...
Досыць, родныя, свіннямі жыць,
Ўсё ніжэй нахіляючы твар.
Нас заве да знішчэння ілжы
Сімвал годнасці - волі штандар:

Прыпеў.

Видео Андрэй Мельнікаў - Пагоня (1994) канала secondbelarus
Показать
Комментарии отсутствуют
Введите заголовок:

Введите адрес ссылки:

Введите адрес видео с YouTube:

Зарегистрируйтесь или войдите с
Информация о видео
30 октября 2010 г. 7:08:40
00:02:43
Яндекс.Метрика